6 лістапада ў кватэры Віктара Іванавіча Ашчэпкава было шматлюдна. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і Міністэрства ўнутраных спраў прымаў віншаванні з 95-годдзем. Ушанаваць юбіляра прыйшлі старшы інспектар групы міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы В. Л. Крыштафовіч, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні В. Л. Врублеўскі і адказны сакратар раённага савета ветэранаў Г. А. Лапушынская.
За вялікую работу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і актыўны ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах Галіна Алёйзаўна ўручыла В. І. Ашчэпкаву Падзяку старшыні райвыканкама, а таксама прывітальны адрас старшыні раённага савета ветэранаў. Словы ўдзячнасці за працавітасць, адданасць справе і высокі прафесіяналізм ад імя свайго кіраўніцтва выказалі юбіляру Вадзім Леанідавіч і Вячаслаў Людвігавіч.
Віктар Іванавіч Ашчэпкаў больш за тры дзясяткі гадоў аддаў міліцэйскай службе. Пачынаў працоўны шлях у 1944 годзе оперупаўнаважаным, пазней узначальваў Докшыцкі і Пастаўскі РАУС, а пайшоў на пенсію ў 1979 годзе з пасады начальніка Пастаўскага аддзялення пазаведамаснай аховы.
Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.