З рэдакцыйнай пошты


пп

Трасліся каленкі, пацелі далонькі…

Менавіта такія адчуванні былі ў вучняў 10 класа нашай школы перад урачыстасцю, на якой іх прымалі ў старшакласнікі, хоць яны з нецярпеннем чакалі гэтага дня і актыўна да яго рыхтаваліся.

Правялі цырымонію 11-класнікі Юліяна Лапыр і Уладзіслаў Кіш, якія найперш азнаёмілі сваіх пераемнікаў з традыцыямі, абавязкамі і законамі савета старшакласнікаў.

Што да асноўнай часткі святочнага канцэрта, то яна поўнасцю была падрыхтавана “навабранцамі”. Усе прыгожа і годна прадставілі свой дзясяты і класнага кіраўніка, падарылі гледачам музычныя нумары. Нам, выпускнікам, было вельмі прыемна бачыць такіх цудоўных пераемнікаў, якія сваімі талентамі прымусілі настаўнікаў употай выціраць слёзы радасці. На завяршэнне ўжо старшакласнікі з упэўненасцю пакляліся апраўдаць аказаны ім высокі давер.

Неўзабаве для нас настане час развітання са  школай, але мы з вялікай надзеяй ускладзём справы савета на плечы такой моцнай змены.

Кацярына ЖУК, вучаніца

11 “А” класа СШ №1.

***

Вярнулі здароўе

У Варапаеўскую ўчастковую бальніцу трапіў у другі раз. І зноў пераканаўся ў тым, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы.

Праз газету выказваю ўдзячнасць урачам, якія мяне лячылі — Валянціне Іванаўне Гінько, Алене Сцяпанаўне Пазняк, а таксама медсястры Таццяне Чаславаўне Кухальскай, усяму медыцынскаму персаналу лячэбнай установы. Вы аддаяце хворым сваю дабрыню і цеплыню, душэўнасць, увагу, што дапамагае нам, пацыентам, перамагчы хваробы.

Ад усяго сэрца дзякую і жадаю вам, паважаныя медыкі, моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у вашай нялёгкай працы на карысць людзям.

Іосіф СІНІЦА, в. Крывое.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.