Золата і серабро “Пецярфуда”

Местная власть

IMG-746869bdd4-1

Золата і серабро “Пецярфуда”прывезлі свайму прадпрыемству з выставы, якая з 15 па 17 лістапада праходзіла ў Санкт-Пецярбургу, прадстаўнікі Пастаўскага малочнага завода: начальнік аддзела збыту і забеспячэння Алена Антановіч, спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Данілевіч і спецыяліст па маркетынгу Наталля Гушча.

“Пецярфуд” з’яўляецца галоўнай падзеяй харчовага бізнесу Паўночнага Захаду Расійскай Федэрацыі. Штогод выстава збірае больш за 1000 топ-менеджараў, закупшчыкаў, аптавікоў і спецыялістаў розных галін харчовага рынку і гарантуе экспанентам рэальныя дамоўленасці аб пастаўцы прадукцыі ў 50 галоўных сетак Паўночна-Заходняй федэральнай акругі.

Пастаўчане, як і іншыя ўдзельнікі выставы, прадставілі на ёй спецыяльны стэнд і арганізавалі дэгустацыю-прэзентацыю сыроў усіх відаў, якія вырабляюцца на прадпрыемстве. Прадукцыя атрымала высокую ацэнку ў конкурсе “Наша марка”. Сыр “Пармезан Гранд” з масавай доляй тлушчу 45 працэнтаў удастоены залатога медаля, а “Галандскі прэміум” з такой жа масавай доляй тлушчу — сярэбранага. Акрамя таго, пастаўчанам уручаны дыплом за ўдзел у выставе і ў інтэграванай праграме навучальных семінараў пад эгідай Камітэта па развіцці прадпрымальніцтва і спажывецкага рынку Санкт-Пецярбурга.

— Практычна ўсе сеткі зацікавіліся нашай прадукцыяй, — расказвала начальнік аддзела збыту і забеспячэння малаказавода Алена Антановіч. — У цяперашні час асноўны партнёр нашага прадпрыемства ў Расіі — закрытае акцыянернае таварыства “Тандэр”, прадастаўленае сеткай магазінаў “Магніт”, якая ахоплівае тэрыторыю Смаленскай, Архангельскай, Мурманскай абласцей, а таксама Урала, Сібіры і паўднёвых рэгіёнаў. Зараз плануем павялічыць аб’ёмы продажу на расійскі рынак — у  Санкт-Пецярбург і Паўночна-Заходнюю федэральную акругу, а ў перспектыве  будуць дагаворы дыстрыб’юзацыі на ўсю Расійскую Федэрацыю.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.