Адкрытая і шчырая

Личности

51903

У першы дзень новага, 2018-га, года адзначыць свой юбілей удзельніца хору ветэранаў Святлана Лукінічна Аліхвер. Нарадзілася ў вёсцы Вымна Віцебскага раёна ў сям’і настаўнікаў-моваведаў. Бацькі былі вельмі паважанымі ў вёсцы людзьмі. Яны прывілі дачцэ пачуццё патрыятызму, адданасці абранай справе, працавітасць, навучылі любіць людзей. Тата — былы франтавік, меў шмат баявых узнагарод. Маці добра спявала, грала на гітары, выступала з хорам у сельскім клубе.

Дзяўчынка ў пяць гадоў самастойна навучылася чытаць, з 7 класа пачала выступаць на сцэне. У вёсцы дзейнічала музычная студыя, у якой дзеці вывучалі нотную грамату, вакал, знаёміліся з тэорыяй музыкі. Святлана Лукінічна па сённяшні  дзень удзячная людзям, якія так умела арганізоўвалі вольны час дзяцей, а таксама сваім бацькам за жыццёвую навуку.

Вучоба дзяўчынцы давалася лёгка, яна добра пісала сачыненні, складала вершы. Пасля школы паступіла ў інстытут на хіміка-біялагічны факультэт. Вучылася паспяхова, удзельнічала ў розных конкурсах, яе навуковая праца была адзначана першай прэміяй на рэспубліканскім конкурсе. Усе пяць гадоў спявала ў вакальным ансамблі, з агітбрыгадай абкама камсамола аб’ездзіла ўсю Віцебшчыну, “засвяцілася” на абласным тэлебачанні. Летам працавала ў студэнцкіх будаўнічых атрадах, а ў адным з іх, у Пастаўскім раёне, пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Пасля інстытута ў сувязі з сямейнымі абставінамі давялося часта пераязджаць, займаць розныя пасады. У апошні час выкладала ў Ляхаўшчынскай базавай школе, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак. Калегі ведаюць яе як эрудыраванага, тактоўнага педагога, які даваў сваім вучням грунтоўныя веды. За  сваю грамадскую і настаў­ніцкую работу неаднаразова ўзнагародж­валася Ганаровымі граматамі, атрымлівала Падзякі, каштоўныя падарункі.

У нашай юбіляркі шмат захапленняў. А найбольш яна любіць чытаць, і гэта засталося з дзяцінства. А яшчэ Святлана Лукінічна з задавальненнем слухае добрую музыку, з вялікай радасцю спявае ў царкоўным хоры, хоры ветэранаў, займаецца кветкаводствам, піша вершы.

Аліхверы выхавалі траіх дзяцей. Усе жывуць і працуюць у Мінску, маюць вышэйшую адукацыю і прэстыжныя запатрабаваныя прафесіі. А пяцёра ўнукаў — найлепшы падарунак бацькам ад дзяцей.

Святлана Лукінічна, як толькі прыйшла ў наш калектыў, адразу заваявала любоў і павагу ўсіх харыстаў. Яна — чалавек прыстойны, адказны, адкрыты, шчыры, з павагай адносіцца да людзей. Яе прыветная ўсмешка, ціхі, мяккі голас прыцягваюць.

Ад імя ўсіх удзельнікаў хору ветэранаў віншую Святлану Лукінічну з юбілеем. Жадаю ёй сямейнага цяпла, дабрабыту

Таццяна КАЗАКЕВІЧ, старшыня

клуба ветэранаў “Памяць”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.