Цвярозасць — норма на дарогах

Правовое поле

6790

Пад такой назвай у пятніцу, 29 снежня, пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Ён накіраваны на прафілактыку здарэнняў, якія здзяйсняюцца па віне нецвярозых вадзіцеляў. У рамках акцыі супрацоўнікі ДАІ выступяць з лекцыямі ў навучальных установах і працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца з просьбай да грама­дзян паведамляць на нумар 102 пра тых, хто збіраецца ў нецвярозым стане сесці за руль або пра перамяшчэнне па праезнай частцы дарогі п’яных пешаходаў і веласіпедыстаў.

З пачатку года па віне нецвярозых вадзіцеляў у краіне адбылося 40 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 9 чалавек загінулі, 39 — атрымалі траўмы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.