Фантазіі з прыродным матэрыялам

Личности

Ангеліна Таміліна і Дар’я Кірэй з педагогам дадатковай адукацыі Т. А. Дзегцярук за стварэннем каляднага вянка.
Ангеліна Таміліна і Дар’я Кірэй з педагогам дадатковай адукацыі Т. А. Дзегцярук за стварэннем каляднага вянка.

Па традыцыі напярэдадні Новага года ў Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі ладзіцца выстава-конкурс юных фларыстаў “Лёд. Кветкі. Фантазія”. Сёлета для ўдзелу ў ёй былі дасланы 226 работ, аўтарамі якіх з’яўляюцца 380 навучэнцаў з 48 устаноў адукацыі вобласці. Як заўсёды, адправілі свае фларыстычныя вырабы і пастаўскія школьнікі, якія займаюцца ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. І не засталіся без узнагарод. Хоць, па словах дырэктара абласнога Палаца дзяцей і моладзі Надзеі Ягоравай, выбраць пераможцаў было вельмі складана, бо ўсе канкурсанты праявілі ўменне і неверагодную фантазію. Пры стварэнні работ яны выкарыстоўвалі разнастайныя прыродныя матэрыялы: сена, салому, засушаныя кветкі, пілавінне, мох, чарот, лісце кукурузы, жалуды і інш.

У намінацыі “Інтэр’ерная кампазіцыя “Падаў белы снег” дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана 5-класніца СШ №3 Ангеліна Таміліна. З дапамогай кіраўніка дзіцячага аб’яднання па інтарэсах “Саламяныя фантазіі” Т. А. Дзегцярук яна зрабіла казачную навагоднюю кампазіцыію з шышак, галінак дрэў, моху, птушынага пер’я, шалупіння часнаку, парафіну і пенапалісціролу — ёлку ў форме паўмесяца з анёламі, Дзедам Марозам у санях і заснежанай вёскай. У намінацыі “Фларыстычная цацка “Сімвал года” другое месца прысуджана сумеснай рабоце Ангеліны і 10-класніцы Пастаўскай гім­назіі Дар’і Кірэй. Непасрэдна ў Віцебску дзяўчынкі стварылі з прыроднага матэрыялу героя мультфільма “Канікулы ў Прастаквашына” сабаку Шарыка, які не пакінуў раўнадушным ні­воднага члена журы.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.