Футбольны калейдаскоп

Спорт

017

Абласная федэрацыя футбола разгледзела пададзены ФК “Камунальнік” (Сянно) пратэст і не знайшла парушэнняў рэгламенту з боку каманды “Полацкгаз”. Вынікі трох матчаў палачан у фінальным раўндзе чэмпіянату Віцебскай вобласці пакінуты без змяненняў. Сезон 2017 года ў турнірнай табліцы завяршыўся так: 1-е месца — ФК “Лепель”, 2-е — “Полацкгаз”, 3-е — “Камунальнік” (Сянно), 4-е —  “Газавік” (Віцебск), 5-е — ФК “Глыбокае”, 6-е — “Паставы-ПМЦ”, 7-е — ФК “Прамень” (Гарадок), 8-е — ФК “Шуміліна”, 9-е — ФК “Міёры”, 10-е — ФК “Ніва” (Талачын), 11-е — ФК “Днепр” (Дуброўна),  12-е  —  ФК  “Шаркаўшчына”, 13-е  —  ФК  “Бешанковічы”, 14-е  —  ФК  “Дзвіна-Барс”  (Верхнядзвінск).

* * *

У перыяд міжсезоння 22-гадовы пастаўскі апорны паўабаронца Міхаіл Бабічаў перайшоў гуляць з ФК “Віцебск” у “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна), з якім заключыў прафесійны кантракт на 2 гады. Дагэтуль выхаванец акадэміі ПМЦ гуляў за маладзёжны склад у казанскім “Рубіне”, у італьянскім клубе серыі D “Крас”, пазней паўгода выступаў у 1-й лізе за “Оршу”, а апошнія два сезоны — у асноўным складзе галоўнай каманды вобласці. У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі правёў 55 матчаў, забіў 3 мячы і аддаў 3 галявыя перадачы, сёлета згуляў у складзе зборнай Беларусі на міжнародным турніры ў Тайландзе.

* * *

Вядомы беларускі футбольны спецыяліст з Пастаў Аляксандр Бразевіч прадоўжыць кар’еру за мяжой. Яго назначылі галоўным трэнерам аднаго з флагманаў літоўскага футбола — каманды “Жальгірыс” (Вільнюс). Дагэтуль пастаўчанін працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ФК БАТЭ (Барысаў) па селекцыйнай рабоце і падборы рэзерву.

* * *

Былы 27-гадовы паўабаронца ПМЦ, член  нацыянальнай зборнай Юрый Кендыш у гэтым годзе заваяваў званне чэмпіёна Беларусі і Малдовы па футболе, бо першы круг першынства сезона адгуляў за БАТЭ (Барысаў), а затым на правах арэнды перайшоў у малдаўскі клуб “Шэрыф” (Ціраспаль), які таксама стаў уладальнікам залатых медалёў. Юрый сёлета паспяхова гуляў за малдаван у Лізе Еўропы, а ў мінулым годзе стаў адным з вядучых футбалістаў БАТЭ і чэмпіёнам краіны. Перад пераходам у склад барысаўчан Ю. Кендыш выйграў залатыя медалі чэмпіянату Літвы з вільнюскім “Жальгірысам”.

* * *

Цэлая група выхаванцаў пастаўскага футбола гуляла сёлета за розныя каманды Мінска, Слоніма, Баранавіч, Светлагорска, Гомеля, Ашмян, Асіповіч у 1-й і 2-й лігах чэмпіянату Беларусі па футболе. У складзе мінскага “Праменя” абаронца Андрэй Архіпаў стаў адным з вядучых ігракоў, заваяваў залатыя медалі і выйшаў з клубам у элітны дывізіён. За “Тарпеда” (Мінск) у 1-й лізе выступалі Аляксандр Кучараў і Андрэй Вілейта, іх каманда фінішавала на 3-м месцы. Яшчэ адзін малады пастаўскі абаронца Вадзім Танана замацаваўся ў складзе каманды “Ашмяны-БДУФК”, якая ў 2-й лізе таксама заваявала трэцяе месца.

Уладзімір ШЫК.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.