Гран-пры Вячаслава Мураўёва

Личности

6720

У Віцебскай абласной філармоніі прайшло абласное свята-конкурс творчасці інвалідаў. 

У ім прымалі ўдзел асобныя выканаўцы, а таксама творчыя калектывы і аматарскія аб’яднанні сацыяльных устаноў з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны — усяго 110 чалавек. Яны прадэманстравалі сваё майстэрства ў розных жанрах. Спявалі песні, гралі на музычных інструментах, выразна чыталі вершы і нават танцавалі на інвалідных калясках. Конкурс аб’яднаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія даказалі, што сапраўдны талент здольны выйсці за рамкі любых абмежаванняў.

Наш раён прадстаўляў Вячаслаў Мураўёў — кіраўнік гуртка Лынтупскага аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Ён не толькі цудоўна выканаў песню “Жыву”, але і прадэманстраваў зняты ім відэакліп пра чалавека, які з сямі гадоў жыве без рук. Выступленне Вячаслава настолькі кранула журы, што яму прысудзілі галоўную ўзнагароду конкурсу — Гран-пры.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.