Карагодзілі з Дзедам Баем

Культура

IMG_0804

У тым, што вера ў казку ўласцівая ў роўнай ступені як дзецям, так і дарослым, у чарговы раз упэўнілася, наведаўшы 25 снежня ся­дзібу Дзеда Бая. Убачыць прэм’еру зімовага анімацыйнага прадстаўлення ў Азёрках сабраліся прадстаўнікі ўсіх узростаў.

Яшчэ да яго пачатку прывітаць самых маленькіх гасцей выйшлі пацешныя роставыя лялькі — Мядзведзь, Ліса і Каза. Трэба было бачыць, якім шчасцем пры іх з’яўленні свяціліся вочы дзяцей, з якой ахвотай малыя забаўляліся і фатаграфаваліся з казачнымі звярамі! Гледзячы на іх, квітнелі ўсмешкі і на тварах дарослых.

І вось анімацыйная дзея пачалася. На сцяжыне добрых казак прысутных сустрэлі гаспадары ўладанняў — Дзед Бай і яго сяброўка Марыля. Яны шчыра віталі гасцей, як з рога сыпалі загадкамі, жартавалі. Гэта вельмі не спадабалася злой вядзьмарцы Цыкуце. Нечысць вырашыла нашкодзіць добраму казачніку і яго сябрам, пераўвасобіўшыся ў Бабу Ягу — сяброўку гаспадара. Навяла беспарадак у хаце, украла куфар з казкамі, нарабіла шмат іншых непрыемнасцей. Але ў рэшце рэшт Дзед Бай, Марыля, селянін Гушчык і яго сястра Валяр’яна, Дзед Мароз і Снягурка пераадолелі ўсе перашкоды, якія яна ім учыніла. Як? Даведаецеся, калі завітаеце ў Азёркі 7 і 14 студзеня ў 15 гадзін. У гэты час там адбудзецца паўтор арыгінальнага анімацыйнага прадстаўлення “Цуды ў лесе Дзеда Бая”.

Ну, а затым пачаліся вясёлыя гульні, песні і танцы валол лясной прыгажуні, перацягванне каната, конкурсы і падарункі. Сумна не было нікому.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.