Лясная прыгажуня змяніла “прапіску”


IMG_4920

У пятніцу запаліла агні галоўная ёлка Пастаў. Лясную прыгажуню вышынёй больш за 20 метраў і вагой каля 5 тон даставілі ў наш горад у сераду на цягачы “Мерседэс” Пастаўскага мэблевага цэнтра ў суправаджэнні машын ДАІ і РЭС з Валкоўскага лясніцтва. Як заўсёды, асноўныя клопаты ляглі на плечы камунальшчыкаў. Зрэзаў 60-гадовае дрэва вальшчык лесу УП ЖКГ Часлаў Танана, а пагрузілі яго на машыну лесаруб Алег Данілюк, кранаўшчык Аляксандр Александроў і майстар па лесанарыхтоўцы Якаў Адамовіч.

IMG_4894

— Зваротны шлях не заняў шмат часу, і ў Паставы даехалі без эксцэсаў, — расказваў намеснік дырэктара УП ЖКГ Сяргей Часлававіч Пляшкун. — А вось пад’ехаць да ёлкі, якая расла недалёка ад трасы Полацк—Вільнюс, каля вёскі Ваўкі, аказалася даволі цяжка. Зямля пераўвільготненая, маразоў няма, таму, каб падчапіць яе і пагрузіць на машыну, што стаяла на дарозе, прыйшлося падцягваць кран трактарам. Няпроста было таксама ўвязаць дрэва — яно вельмі шырокае.

Устаноўкай ёлкі на плошчы Леніна займаліся ўжо будаўнікі “Камунальніка”, а работнікі РЭС прымацавалі на вершаліне зорку і павесілі гірлянды. Гэта прыгажуня не адзіная ў горадзе, якая на працягу месяца будзе радаваць пастаўчан. 12 снежня галоўны сімвал Новага года ўстанавілі ў мікрараёне 5 гарадка, на днях — у 6 гарадку, па вуліцы Юбілейнай і ў мікрараёне будаўнікоў. Па-навагодняму ўпрыгожаныя ёлачкі з’явяцца таксама на тэрыторыях некаторых арга-нізацый і ў дварах у прыватным жылым сектары.

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.