На добрую памяць — навагодняя скрыня

Личности

111328796865cf38ff0f72f2b3319d4e

У канцы лістапада ўпраўленне адукацыі Віцебскага абл­выканкама сумесна з Віцебскім абласным палацам дзяцей і моладзі правяло традыцыйную штогадовую акцыю “На добрую памяць” па вырабе навагодніх сувеніраў дзіцячымі творчымі калектывамі. Яе ўдзельнікам было прапанавана праявіць майстэрства і фантазію на тэмы “Зімовыя святы”, “Крыніцы гісторыі”, “Мой любімы горад” і іншыя. А адной з галоўных мэт ставілася сфарміраваць сацыяльна актыўную асобу навучэнца шляхам далучэння да вядзення міжкультурнага дыялогу сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сотні работ з усіх раёнаў Віцебшчыны былі накіраваны ў абласны цэнтр на разгляд журы. Адправілі свае сувеніры і пастаўскія школьнікі, якія займаюцца ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. І адзін з іх — навагодняя святочная скрыня, якую зрабілі навучэнцы дзіцячага аб’­яднання па інтарэсах “Саламяныя фантазіі” пад кіраў­ніцтвам педагога дадатковай адукацыі Т. А. Дзегцярук Дар’я Кірэй, Аляксей Гамолка і Ангеліна Таміліна — заняў першае месца ў намінацыі “Зімовыя святы”. Гэта работа адпраўлена для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсным адборы, па выніках якога аўтары-пераможцы будуць запрошаны на рэспубліканскае навагодняе дабрачыннае свята з удзелам Прэзідэнта краіны.

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.