На прэзідэнцкай і губернатарскай ёлках

Общество

main2

Трапіць у казку ў навагоднія дні мараць многія хлопчыкі і дзяўчынкі. І некаторыя юныя пастаўчане змаглі гэта зрабіць.

28 снежня 30 навучэнцаў школ горада і раёна ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў — выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, разнастайных конкурсаў і спаборніцтваў, дзеці, якія выхоўваюцца ў мнагадзетных, апякунскіх і прыёмных сем’ях — пабывалі на так званай губернатарскай ёлцы. Для запрошаных у канцэртнай зале “Віцебск” было арганізавана навагодняе прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і іншых казачных персанажаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды, спявалі песні, ­удзельнічалі ў вясёлых конкурсах. Кожны школьнік атрымаў не толькі безліч уражанняў, але і падарунак на памяць.

У гэты ж дзень яшчэ чацвёра пастаўчан — 7-класнік СШ №5 Сяргей Быкаў, навучэнцы СШ №3: 5-класніца Ангеліна Таміліна і 7-класнік Аляксей Гамолка, а таксама 6-класніца гімназіі Ганна Русак — былі запрошаны на галоўную ёлку краіны ў Палац Рэспублікі ў Мінску, на якую заві­таў сам кіраўнік дзяржавы А. Г. Лукашэнка. Па традыцыі Прэзідэнт павіншаваў дзяцей і падлеткаў — а іх сабралася больш за 2 тысячы з усіх куткоў Беларусі — з надыходзячым Новым годам і праваслаўнымі Калядамі, пажадаў цікавых і змястоўных канікулаў, далейшых поспехаў у вучобе, спорце, творчай і грамадскай дзейнасці. Затым вучні паглядзелі маляўнічае прадстаўленне — казку “Выкрадальнікі часу” з прыгодамі, песнямі, вясёлымі танцамі і рознымі інтэрактывамі, а Дзед Мароз уручыў усім салодкія падарункі ад Прэзідэнта. Гэта свята стала кульмінацыяй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.