Перапахавалі з воінскімі ўшанаваннямі (+фота)

Общество

image

Вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні салдат. Гэты вядомы выраз стаў лейтматывам урачыстай цырымоніі перапахавання астанкаў воінаў, загінулых падчас Першай сусветнай вайны на тэрыторыі нашага раёна, і аўтапрабегу па месцах пахаванняў салдат Рускай імператарскай арміі, што адбыліся на Пастаўшчыне 16 лістапада.

IMG_9587

IMG_9614

IMG_9617

Пачалася ўрачыстая цырымонія ў фае кінавідэазалы. Тут, ля труны з астанкамі сямі салдат Рускай імператарскай арміі, якія загінулі і былі пахаваныя на тэрыторыі нашага раёна ў час Першай сусветнай вайны, ганаровы эскорт з ліку вайскоўцаў 1-га радыётэхнічнага цэнтра нёс службу. Аддаць даніну павагі паўшым абаронцам Айчыны прыйшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскасці, Пастаўскага казацкага аддзела, духавенства, работнікі музея, рэканструктары, вучні ваенна-патрыятычнага класа СШ №4 і іншыя гараджане. У фае і на прыступках літаральна не было свабоднага месца.

IMG_9624

IMG_9633

IMG_9635

IMG_9636

З моманту заканчэння Першай сусветнай мінула амаль сто гадоў, але дзякуючы нераўнадушным да нашай спадчыны людзям — гісторыкам, краязнаўцам, валанцёрам, — памяць пра падзеі той несправядліва забытай вайны, што пракацілася і па тэрыторыі Пастаўшчыны, аднаўляецца, добраўпарадкоўваюцца існуючыя і адшукваюцца пахаванні таго часу, што, на жаль, прыйшлі ў заняпад. Вось і сёлетняй восенню ваеннаслужачыя 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага ба­тальёна разам з валанцёрамі клуба “Заходні рубеж” даследавалі чатыры пахаванні. У адным з іх, ля вёскі Цёплыя Курапольскага сельсавета, знайшлі астанкі сямі салдат Рускай імператарскай арміі. Ім і аддавалі воінскія ўшанаванні ў той дзень.

IMG_9642

IMG_9652

IMG_9658

Яшчэ больш кранальнай і хвалюючай цырымонію зрабіла трансляцыя відэарада “Вялікая вайна без рэтушы”. Яго спецыяльна да гэтай урачыстасці перадалі пастаўскім калегам супрацоўнікі Наўгародскага аб’яднанага музея-запаведніка. Пад гукі ­эпічнай кампазіцыі “Заваяванне раю” Вангеліса, якая зачароўвала, адзін за адным мяняліся фотаздымкі перыяду Першай сусветнай вайны з асабістага архіва ваеннаслужачых 22-й пяхотнай дывізіі. На іх — вайскоўцы, мірнае насельніцтва, навакольныя пейзажы, зямлянкі, тэлефонныя станцыі, палкавы абоз, палявая кухня, перавязачны пункт, перадавая. Сцэны адпачынку, на якіх адлюстраваны шчаслівыя твары падчас святкавання Вялікадня, напісання лістоў дадому, гульняў у “Бой мяшкамі” і “Кавалерыю”, саступаюць месца жахлівым карцінам з раскіданымі па ратным полі целамі забітых воінаў, пахаваннямі аднапалчан, брацкімі магіламі… Унікальнасць фота­здымкаў у тым, што многія з іх зроблены на тэрыторыі нашага раёна.

IMG_9668

IMG_9673

IMG_9681

Пасля паніхіды, якую адслужылі праваслаўны і каталіцкі святары протаіерэй Георгій Лакотка і ксёндз Вадзім, траурны картэж адправіўся на гарадскія могілкі, дзе пад развітальныя словы і стрэлы салютнай групы ганаровага эскорта астанкі аддалі зямлі.

IMG_9683

IMG_9709

IMG_9719

— Сёння ў чарговы раз мы адкрываем трагічную старонку гісторыі нашай зямлі і ўспамінаем пра людзей, якія мужна і самааддана змагаліся на франтах Першай сусветнай вайны, — гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. —  Сярод іх былі і нашы землякі. Але, на жаль, ні ахвяры сярод вайскоўцаў і мірнага насельніцтва, ні разбураныя гарады і вёскі, ні пакалечаныя лёсы не прымусілі сучаснікаў зрабіць належныя высновы. І ўжо праз два дзесяцігоддзі грымнула яшчэ больш кровапралітная вайна. Памяць — гэта залог таго, што ў будучым такіх катастрафічных падзей, як войны, не павінна паўтарыцца. Бо самая вялікая каштоўнасць для ўсіх народаў — мір, жыццё ў згодзе і павазе.

IMG_9729

IMG_9751

IMG_9760

Юрый Мікалаевіч падзякаваў усім, хто праводзіць пошукавыя работы, тым самым вяртаючы з небыцця памяць пра загінулых салдат, а таксама тым, хто прыняў удзел у траурнай цырымоніі. Затым усе накіраваліся ў аўта­прабег па месцах пахаванняў салдат Рускай імператарскай арміі — могілкі ў вёсках Кашыцы, Перавознікі і Сіўцы. Там кіраўнік валанцёрскага руху “Заходні рубеж” Андрэй Мацур, дырэктар Юнькаўскай яслі-сад-базавай школы Аляксандр Кузняцоў і навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Вадзім Шышко нагадалі, што ўдалося зрабіць па пошуку інфармацыі пра салдат Першай сусветнай, месцаў іх пахавання, добраўпарадкаванні магіл, хто ў гэтым ­удзельнічаў і дапамагаў, падзяліліся планамі па рабоце ў гэтым кірунку. Дакладна вядома, што ў наступным годзе, як толькі пацяплее, сумесныя работы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна і валанцёраў прадоўжацца. З гэтай мэтай ужо складзены чатыры інфармацыйныя лісты.

IMG_9762

IMG_9767

IMG_9770

Фінальную кропку ў мерапрыемстве паставілі ў палацы Тызенгаўзаў, дзе адбыліся памінальны абед і наведванне фотавыставы “Першая сусветная вайна на Пастаўшчыне”. Яе экспазіцыя складаецца з фота­здымкаў з фондаў раённага края­знаўчага і Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музеяў, а таксама асабістых фондаў Уладзіміра Багданава.

IMG_9785

image (2)

image (1)

Вераніка ФІЛАНОВІЧ. Фота аўтара, Сяргея Вшыўкава і

салдата 22-й пяхотнай дывізіі Рамана Салаўя (1915-1916 гг.).

no images were found

no images were found

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.