Разгледжана і зацверджана на сесіі раённага Савета


27 снежня адбылася 40-ая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якую, акрамя дэпутатаў, запрашаліся начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

На разгляд былі вынесены два пытанні: «Справа­здача раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2017 годзе і прагнозных паказчыках на 2018 год» і «Аб раённым бюджэце на 2018 год».

З дакладам па першым выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта С. В. Чэпік, па другім — начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. Шэцка.

Затым узялі слова дэпутаты раённага Савета дэпутатаў: галоўны ўрач УАЗ «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца» У. М. Чакавы, дырэктар ААТ «Пастаўскі льнозавод» П. І. Скурко і старшыня Камайскага сельскага Савета дэпутатаў Г. Ч. Урбанайць.

Рашэннем сесіі справа­здача старшыні райвыканкама С. В. Чэпіка прынята да ведама, абазначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнага развіцця раёна і зацверджаны бюджэт на 2018 год.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.