Разыгралі Кубак

Спорт

74016103

У розыгрышы пераходнага Кубка раёна па міні-футболе прымалі ўдзел каманды “Надзея” (прафтэхкаледж), “Ратаўнік” (РАНС), “Аўтамабіліст” (АТП-17), “Камунальнік” (УП ЖКГ), “Газавік” (раён газазабеспячэння), “Юнацтва” (фізкультурна-спартыўны клуб), “Харчавік” (малочны завод) і “Рубеж” (вайсковая часць).

Па жаданні спартсменаў каманды спачатку згулялі па кругавой сістэме ў групах “А” і “Б”. У выніку прадстаўнікі ЖКГ і РАНС, якія занялі другія месцы, згулялі паміж сабой за трэцяе. Сустрэча закончылася ўнічыю  (4:4), а ў серыі пенальці найбольш дакладнымі сталі камунальшчыкі, якія і перамаглі з агульным лікам 6:4.

У фінале сустракаліся каманды каледжа і раёна газазабеспячэння. У першым тайме барацьба ішла цікавая і ўпартая, што засведчыў і вынік — 1:1. У другім больш падрыхтаваныя і маладыя прадстаўнікі каледжа мелі адчувальную перавагу і перамаглі з лікам 6:2, другі год запар заваяваўшы пераходны Кубак. Каманды-прызёры ўзнагароджаны дыпломамі дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”.

Па традыцыі адзначаны граматамі лепшыя ігракі турніру: варатар Аляксей Лапша, абаронца Андрэй Шкуро (абодва — з раёна газазабеспячэння), нападаючы Раман Пасевіч і самы тэхнічны ігрок Руслан Зелянкевіч (абодва — прафтэхкаледж). У спрэчцы бамбар­дзіраў лепшым стаў Яўгеній Рассоха (ЖКГ), які забіў у вароты сапернікаў 15 галоў.

Васіль ГРАНТОЎСКІ,

галоўны суддзя спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.