Са святам Божага Нараджэння!

Местная власть

7283

Няхай Радасць свята ўзвысіцца над буднямі

Паважаныя святары пастаўскага дэканата, вернікі каталіцкай канфесіі!

Шчыра віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым! Гэта вялікае свята трэцяе тысячагоддзе азарае жыццё лю­дзей нязгасным святлом веры, дорыць надзею і любоў, натхняе на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне блізкім і тым, хто мае патрэбу ў клопаце і дапамозе. Па традыцыі Каляды адзначаюцца ў коле самых блізкіх людзей, нясуць цудоўны настрой. Упрыгожаная ёлка, падарункі, чаканне вячэры, сардэчныя пажаданні — усё гэта дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця.

Няхай у светлыя калядныя дні ў вашых дамах збяруцца дарагія вам людзі, падораць шчырасць сяброўскіх сустрэч, сэрцы напоўняцца цеплынёй, а радасць свята ўзвысіцца над буднямі, памножыць сілы і натхненне для новых дасягненняў. Жадаем усім моцнага зда­роўя, даўгалецця, ладу, згоды, узаемаразумення, дабрабыту, поспехаў.

С. ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

***

Ласкі і спакою

Шаноўныя католікі і ўсе людзі добрай волі!

Віншую вас са светлым і радасным святам Божага Нараджэння! Няхай Маленькае Дзіцятка Езус і Яго любоў, з якой Ён прыходзіць у гэты свет, прынясе ласку і спакой, благаслаўленне і здароўе, дапамогу ў працы і палёгку ў цярпенні, вытра слёзы, суцешыць крыўды, здзейсніць жаданні. Няхай усім людзям ясным святлом засвеціць Вігілійная зорка і прынясе хвіліны шчасця!

Ксёндз-дэкан Павел Самсонаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.