«Сэрца» трансфарматарных падстанцый у іх руках

Местная власть Общество

IMG_8410-1

Брыгада аўтаматызацыі размеркавальных сетак РЭС у складзе майстра Андрэя Сырадойкі, вадзіцеля-электраманцёра Аляксандра Варнелы, электраманцёраў Андрэя Марціновіча і Валерыя Зубрыцкага (на здымку) —  адна з найбольш прафесійных. Імі, а таксама аналагічнымі брыгадамі Максіма Ягорава і Уладзіміра Шурпіка абслугоўваюцца амаль 800 трансфарматарных падстанцый. Пры неабходнасці электраманцёры могуць ухіліць няспраўнасці, ліквідаваць аварыйныя сітуацыі і на іншых участках.

— За калектывам замацавана каля 2000 кіламетраў паветраных ліній электраперадачы, 100 кіламетраў кабельных ліній, — расказваў галоўны інжынер раёна электрасетак Лявон Антонавіч Бараноўскі. — Акрамя таго, 30 кіламетраў паветраных ліній, каля 15 кабельных і 112 размеркавальных трансфарматарных падстанцый знаходзяцца на балансе спажыўцоў, іх мы абслугоўваем на аснове дагавораў.

Сёлета работнікамі раёна электрычных сетак капітальна адрамантаваны 221 кіламетр ліній электраперадачы, 83 трансфарматарныя падстанцыі. Каб павялічыць надзейнасць электразабеспячэння на 8 кіламетрах ліній напружаннем 10000 вольт, якія праходзяць праз лясістую мясцовасць, голыя правады заменены на ізаляваныя. Для перадачы і размеркавання магутнасці Беларускай атамнай электрастанцыі, якая ўзводзіцца каля Астраўца, на тэрыторыі нашага раёна ўведзена ў строй буйнейшая ў краіне трансфарматарная падстанцыя напружаннем 330 вольт. На яе працаўладкаваны 20 чалавек.

Зладжаную работу арганізацыі забяспечваюць яе работнікі. Своечасова і якасна выконваюць пастаўленыя задачы вопытныя майстры М. Ф. Кішко, У. М. Шурпік, А. К. Сырадойка, дыспетчары П. М. Вярцінскі, А. С. Валетка, электраманцёры В. Я. Зубрыцкі, І. І. Татарэнка, А. С. Скачко, машыніст бурыльнай машыны В. В. Назаранка. Стараннем вызначаюцца і прадстаўнікі маладзейшага пакалення: электраманцёры А. М. Студзянкоў, В. І. Багушэвіч, І. С. Пашкевіч, А. Г. Палкін, А. В. Раманоўскі, вадзіцелі І. І. Стрыгаловіч, П. С. Станкевіч і іншыя.

Напярэдадні прафесійнага свята калектыў раёна электрасетак дасылае шчырыя віншаванні ветэранам Р. І. Куніцкаму, В. М. Маскалевічу, М. М. Ашэйку, І. М. Танане і іншым, хто ў свой час унёс вялікі ўклад у развіццё і станаўленне арганізацыі.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.