Шчаслівых і радасных імгненняў!

Местная власть

Пастаўчане Анастасія і Вячаслаў Шапавалавы з дзецьмі Лерай і Цімурам. Фота Рыты ШЫЛЕЙ.
Пастаўчане Анастасія і Вячаслаў Шапавалавы з дзецьмі Лерай і Цімурам. Фота Рыты ШЫЛЕЙ.

Дарагія пастаўчане!

2017-ы адлічвае апошнія гадзіны. Ён падарыў нам радасць сустрэч і адкрыццяў, перамог і дасягненняў, а таксама ўзбагаціў неацэнным вопытам. Хоць год быў няпростым, тым не менш удалося дабіцца пэўных станоўчых вынікаў. Усё, што маем, дасягнута ўпартай і напружанай працай. Шчыра дзякуем кожнаму за ўклад у стабільнае развіццё роднай Пастаўшчыны: кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, прадпрымальнікам, педагогам, медыкам, работнікам спажывецкай кааперацыі, творчай інтэлігенцыі, прадстаўнікам сілавых структур, ветэранам, моладзі. Многае ўдалося зрабіць па ўмацаванні эканамічнага патэнцыялу раёна, развіцці сацыяльнай сферы, насычаным было грамадскае і культурнае жыццё. Хочам падзякаваць жыхарам Пастаўшчыны за давер уладзе, разважлівасць і мудрасць.

Надыходзячы год ставіць новыя задачы. Упэўнены, у нас ёсць усё для таго, каб іх паспяхова выканаць: працавітыя людзі, прадуманая на перспектыву праграма дзеянняў.

Дарагія землякі! Віншуем вас з Новым, 2018-ым, годам! Няхай ён увойдзе ў вашы дамы з мірам, дабром, надзеяй, любоўю, прынясе шмат радасці, шчасця, удачы. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, узаемаразумення, аптымізму, поспехаў і дасягненняў.

Сяргей ЧЭПІК, старшыня раённага

выканаўчага камітэта.

Віктар АРЭХАЎ, старшыня раённага

Савета дэпутатаў.

***

Упэўненасці ў будучыні!

Дарагія землякі!

Стары год развітваецца з намі, а новы, 2018-ы, на парозе. Але яшчэ ёсць крыху часу, каб па добрай традыцыі падвесці вынікі, успомніць светлае і радаснае, прааналізаваць, што ўдалося зрабіць, а што не. І якім бы складаным ні было жыццё, нам ёсць за што дзякаваць лёсу і дарагім сэрцу людзям.

Навагоднія і калядныя святы прынята праводзіць з сям’ёй, роднымі, сябрамі. У гэты час кожны з нас з упэўненасцю думае пра будучае. Няхай новы год стане выдатнай магчымасцю для прадаўжэння паспяховых пачынанняў, прыемныя ўспаміны грэюць душу ласкавым цяплом, а ўсё сумнае застанецца ў мінулым. Шаноўныя пастаўчане! З Новым годам і Раством Хрыстовым!

Сяргей ЗЯМЧОНАК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.