Стань ратаўніком!


12

З пачатку будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях ідзе паэтапнае расшырэнне штатаў падраздзяленняў. У сувязі з гэтым, а таксама па іншых аб’­ектыўных прычынах там утварыўся істотны некамплект работнікаў на пасадах радавога і малодшага начальніцкага складу, у прамыя абавязкі якіх уваходзіць ліквідацыя надзвычайных сітуацый. Каб укамплектаваць штаты і забяспечыць бяспеку грамадзян на ўсіх этапах будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, Астравецкі РАНС запрашае жадаючых на службу на пасадах ратаўнік-пажарны і вадзі­цель-ратаўнік. Усе прынятыя на службу забяспечваюцца жыллём. Атрымаць падрабязную інфармацыю наконт умоў прыёму можна па тэлефоне 8(01591)2-25-80.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.