Створаць Цуды на Каляды

Общество

kaleidoscope1280

У Беларусі стартавала традыцыйная дабрачынная маладзёжная акцыя грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Яе сімвалам з’яўляюцца чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне валанцёраў акружыць клопатам і ўвагай усіх дзяцей у гэтыя святочныя дні.

Чароўную навагоднюю і калядную эстафету падхапіла і моладзь нашага раёна. Валанцёры БРСМ “Добрае Сэрца” і цімураўцы БРПА ў рамках акцыі наведаюць раённы Сацыяльна-педагагічны цэнтр, завітаюць з падарункамі ў госці да дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў. Стаць добрым казачным чараўніком можа і кожны з нас. Для гэтага неабходна зрабіць які-небудзь падарунак незнаёмым дзеткам, і ён абавязкова кагосьці ашчаслівіць. Моладзь нашага раёна ўжо арганізавала збор цукерак, цацак, вопраткі, абутку, канцтавараў, спартыўнага інвентару і іншых неабходных дзецям рэчаў. Куды прынесці падарункі, вам падкажуць па нумарах тэлефонаў: 4-24-44, 2-39-71.

Завершыцца акцыя “Цуды на Каляды” 20 студзеня наступнага года.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.   



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.