Трыумф пастаўскіх кааператараў

Местная власть

3-1

7-8 снежня ў горадзе Кіраве Магілёўскай вобласці адбыўся 31-ы рэспубліканскі конкурс повараў, кандытараў і афіцыянтаў грамадскага харчавання спажыўкааперацыі.

Тры прадстаўніцы нашага раёна (на здымку) занялі ў ім прызавыя месцы: афіцыянт рэстарана “Світанак” Крысціна Зубрыцкая — першае, старшы повар кафэ “Церамок” Юлія Танана і кандытар кандытарскага цэха філіяла “Каапгандаль №2” Вольга Пісарчык — другое. Усе яны ўдзельнічалі ў конкурсе ўпершыню — спачатку на абласным этапе (27 кастрычніка ў Дуброўне), а здабыўшы там перамогу, — на рэспубліканскім. Вельмі хваляваліся, але змаглі праявіць сябе найлепшым чынам.

— Наша каманда добра падрыхтавалася і паказала вельмі высокі ўзровень, — адзначыла намеснік дырэктара па грамадскім харчаванні філіяла «Каапгандаль №2 Пастаўскага райспажыўтаварыства» Крысціна  Мечыславаўна Красоўская. — У гэтым заслуга як саміх удзельніц, так і іх настаўнікаў, такіх як Святлана Карандашова, Галіна Зямчонак, Ірына Дзехцяронак, Марына Бурак, Ірына Сцяпанава. Радуе, што наша моладзь трымае марку Пастаўскага райспажыўтаварыства гэтак жа высока, як і старэйшае пакаленне, прадстаўнікі якога шмат разоў займалі прызавыя месцы ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах прафесійнага майстэрства.

Яшчэ больш радасці ў саміх пераможцаў конкурсу. Кожная з іх атрымала безліч эмоцый, медалі, дыпломы і немалыя грашовыя ўзнагароджанні. І ўсё гэта стала стымулам для далейшага павышэння прафесійнага майстэрства і праяўлення творчасці.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.