У Андроны прыйшла вада!

Общество

cover_1455916824-1024x512

Праблема забеспячэння вадой жыхароў аграгарадка Андроны ўзнікла пасля таго, як расшырыўся жыллёвы фонд. Было гэта гадоў сем назад. Водаправод па вёсцы пракладзены даўно, вада падавалася з воданапорнай вежы, што каля мясцовай фермы. Але яе магутнасці стала не хапаць для добрага напору. Сітуацыя асабліва ўскладнялася тады, калі жывёла пераводзілася на зімова-стойлавае ўтрыманне. Вады не хапала ні вяскоўцам, ні для патрэб фермы. Асабліва цярпелі тыя людзі, якія жывуць на другім паверсе. У кватэрах ні санвузлы, ні пральныя машыны-аўтаматы не функцыянавалі. Сапраўдным выпрабаваннем быў паход па ваду для пажылых. Насілі вёдрамі, а зімой слізка.

Валакіта па гэтым жыццёва важным пытанні цягнулася не адзін год. Андронаўцы звярталіся ў розныя інстанцыі, але нічога не мянялася. Тлумачэнні былі розныя, маўляў, няма фінансавых сродкаў, над вырашэннем праблемы працуем. Толькі лягчэй вяскоўцам ад гэтага не станавілася, краны як былі, так і заставаліся сухімі.

З мёртвай кропкі сітуацыя зрушылася з прыходам на пасаду старшыні райвыканкама Сяргея Васільевіча Чэпіка. Гэта пытанне ён узяў на строгі кантроль. Было вырашана пракласці водаправод ад вежы з фермы Чарэмушнікаў Пагарных.

У кастрычніку пачаліся работы. Даўжыня водаправода — больш за два кіламетры. Яго пракладкай займаліся работнікі не толькі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але і прадпрыемства меліярацыйных сістэм, індывідуальны прадпрымальнік Ігар Хаткевіч, якія дапамагалі тэхнікай. Агульнымі намаганнямі ў лістападзе ваду ў Андроны прывялі.

Алеся Алегаўна Марозава, загадчыца андронаўскай фермы:

— Страшна ўспамінаць той час, калі вада была ў дэфіцыце. На ферму прывозілі бочкамі, налівалі ў паілкі. У нас утрым­ліваецца 200 кароў. Было праблемай памыць вымі каровам, посуд пасля дойкі, рукі. Вярталіся з работы дадому — і тая ж сітуацыя: вада або цякла тонкім струменьчыкам, або, найчасцей, яе ўвогуле не было. І так з года ў год. Жыццё было невыносным: ні памыцца, ні есці зварыць. Цяпер усё па-іншаму. Аджылі!

Алена Чаславаўна Дарошка, жыхарка вёскі:

— Нарэшце ў лістападзе вада з кранаў пацякла. Ажно не верыцца, што і ў нас “цывілізацыя”: можна нармальна памыцца, карыстацца пральнай машынай-аўтаматам. Раней, для таго каб зварыць ежу, па ваду хадзілі да тых, у каго ёсць калодзежы. У сухое лета і ў іх вады на ўсіх не хапала. Тады ажно ў Рабекі ездзілі. Жывёлу паілі з канавы, адтуль бралі і для паліву агарода, і дажджавую збіралі. Нагараваліся! Таму можна толькі ўявіць нашу радасць, якую адчуваем цяпер. Бязмежна ўдзячныя Сяргею Васільевічу Чэпіку, нашаму антыкрызіснаму ўпраўляючаму Аляксандру Юр’евічу Брагу, майстру УП ЖКГ Паўлу Уладзіміравічу Каравацкаму і ўсім, хто стараўся, каб у Андронах зноў была вада.

Анна АНІШКЕВІЧ.

 



1 комментарий по теме “У Андроны прыйшла вада!

  1. Живу в Литве. Будучи весной на «радоницу» на Чешуновском кладбище узнал печальную новость, что расформировано СП «Андроны агро» и вроде ферму увезли в Хатилы. Теперь прочитал что и ферма есть и водопровод сделали. У меня в Андронах родственники а сам я из Воложино, но судьба забросила в Литву. Спасибо районному начальству и всем кто привёл воду в Андроны. Евгений Зарецкий

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.