У панядзелак і чацвер у нас свята


 inx960x640

Пусцеюць вёскі, у тым ліку і нашы Пруднікі. Здараецца, што колькі дзён не бачымся з суседзямі. Але ў панядзелак і чацвер у нас свята: прыяз­джае аўтамагазін. І тады збіраемся каля крамы на колах. Выбар тавару шырокі. А прадаўцы і вадзіцелі ветлівыя, уважлівыя да нас і вельмі цярплівыя. Мы, старыя, то недачуем, то недабачым, у якасці прадуктаў можам засумнявацца. А яны ўсё растлумачаць, прапануюць што-небудзь новае, выканаюць любы наш заказ. Нярэдка думаем: як жылі б без такіх выгод, ці дайшлі б з хворымі нагамі ў Стары Двор у магазін? Тавар нам ледзь не на ганак дастаўляюць. Дзякуй за клопат кіраўніцтву райспажыўтаварыства і ўсім, хто нас абслугоўвае. Жадаем здароўя, поспехаў, надзеі і веры.

Збігнеў КОЛАС, ад імя жыхароў вёскі Пруднікі.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.