Вызначаны пераможцы алімпіяды

Местная власть Образование

Настаўніца хіміі СШ №2 Алена Міхайлаўна Мачанская, якая падрыхтавала трох прызёраў раённага этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды (два дыпломы першай ступені, адзін — трэцяй), з вучаніцай 9 «А» класа Крысцінай Рымайда.
Настаўніца хіміі СШ №2 Алена Міхайлаўна Мачанская, якая падрыхтавала трох прызёраў раённага этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды (два дыпломы першай ступені, адзін — трэцяй), з вучаніцай 9 «А» класа Крысцінай Рымайда.

На працягу трох субот — 18, 25 лістапада і 2 снежня — на базе СШ №1 г. Паставы праходзіў другі (раённы) этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды для школьнікаў.

Удзел у ім прынялі 357 навучэнцаў з агульнаадукацыйных школ, гімназіі і дзяржаўнага каледжа. Усяго імі заваяваны 103 дыпломы па 15-ці вучэбных прадметах. Найбольш дыпломаў (21) на рахунку першай гарадской школы. След у след за ёй ідуць Варапаеўская СШ (20 узнагарод) і гімназія (19).

Як і ў мінулыя гады, многія навучэнцы “мераліся” ведамі з равеснікамі не па адной, а адразу па некалькіх дысцыплінах. І пры гэтым прадэманстравалі выдатныя вынікі. Асабліва вызначылася 9-класніца СШ №2 Крысціна Рымайда, якая заваявала ажно тры дыпломы першай ступені: па матэматыцы, фізіцы і хіміі. 14 навучэнцаў сталі прызёрамі па двух вучэбных прадметах, і пяцёра з іх перамаглі. Гэта 11-класнік СШ №1 Мікіта Шастакоў (у яго дыпломы першай ступені па гісторыі і геаграфіі), 10-класніца першай школы Ксенія Сіраш (пераможца па грамадазнаўстве і хіміі), навучэнцы Варапаеўскай СШ: 10-класнік Канстанцін Адамовіч і 9-класнік Мікіта Залецкі (яны набралі найбольшую колькасць балаў адпаведна па гісторыі, геаграфіі і біялогіі, геаграфіі), а таксама навучэнка 10 класа СШ №3 Ганна Кундро, якой не было роўных па рускай і англійскай мовах.

Названыя вышэй школьнікі прымуць удзел у наступным, абласным, этапе алімпіяды, які пройдзе ў студзені. Можна не сумнявацца, што і там яны змогуць найлепшым чынам праявіць сябе і заваяваць узнагароды.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.