Вызначаны пераможцы раённай спартакіяды

Спорт

 Spartakiada

9 снежня на базе ФАКа па вуліцы Савецкай адбыліся заключны этап і падвядзенне вынікаў раённай спартакіяды сярод арганізацый, прадпрыемстваў, воінскіх часцей і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нагадаем, раённая спартакіяда праводзіцца на працягу года і складаецца з сямі этапаў. Падчас яе каманды спаборнічаюць ў валейболе, міні-футболе, лёгкаатлетычным кросе, настольным тэнісе, лыжных гонках, плаванні і більярдзе. Сёлета ўдзел ва ўсіх пералічаных відах спорту прынялі толькі тры ўстановы — Пастаўскі дзяржаўны каледж, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і УП ЖКГ. Самымі шматлікімі сталі спаборніцтвы па настольным тэнісе і більярдзе, у іх сапернічалі па дзевяць каманд. Але нават і гэтая цыфра далёкая ад ідэалу — у сводным пратаколе арганізатараў заяўлена 28 каманд-удзельніц.

Найлепшы вынік у валейболе паказала каманда каледжа, на другім і трэцім месцах РАНС і УП ЖКГ. У міні-футболе не было роўных РАНС, каледжу і аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у лёгкаатлетычным кросе — РАНС, каледжу і малаказаводу. Самымі хуткімі ў лыжных гонках сталі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каледжа і РАУС. Спаборніцтвы па настольным тэнісе прынеслі прызавыя месцы каледжу, ААТ “Паставымэбля” і РАНС, а па плаванні — РАНС, каледжу і РАУС. На першую прыступку п’едэстала па выніках гульні ў більярд узнялася каманда каледжа, серабро і бронза ў АТП №17 і РАУС.

Па выніках усіх этапаў спартакіяды першае месца заняла каманда каледжа, другое і трэцяе — РАНС і УП ЖКГ адпаведна. Прызёры будуць узнагароджаны падчас штогадовага злёту перадавікоў.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.