Вызначылі чэмпіёнку

Спорт

draughts game

Чэмпіянат раёна па шашках-64 сярод жанчын прайшоў 10 снежня ў памяшканні СШ №2. Кожная з яго ўдзельніц ужо мела пэўныя поспехі, таму барацьба за прызавыя месцы разгарнулася ўпартая, важная была кожная партыя.

Найбольш змястоўную гульню паказала настаўніца пачатковых класаў Наталля Сіманько, якая ў другі раз і стала чэмпіёнкай раёна. На другім месцы размясцілася вучаніца СШ №1 Жэня Ліпская. Дзяўчынка стабільна вынікова гуляе і ў шахматы, і ў шашкі. Трэцяе месца заняла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Каралёва. Вучаніцы-аднакласніцы з СШ №2 Віка Татарчук і Юля Ільясевіч паказалі нядрэнную гульню і ў турнірнай табліцы размясціліся недалёка ад лідараў.

Усе прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі дзяржаўнай установы “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”.

Іван ТРОЦКІ, галоўны суддзя спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.