Хоць статыстыка і лепшая, чым летась

Местная власть

1024x683

На снежаньскім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне “Аб выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 у частцы папярэджання пажараў, гібелі людзей на іх, забеспячэння пажарнай бяспекі аб’ектаў, тэрыторый і жыллёвага фонду”.

З дакаладам па абазначанай тэме выступіў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Кісель. У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел старшыня Варапаеўскага сельскага Савета дэпутатаў Н. М. Седзюкевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама М. П. Нагановіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто, дырэктар УП ЖКГ І. Г. Глушонак, дырэктар Пастаўскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “Глыбокаегаз” М. Д. Жданковіч, намеснік начальніка раёна электрычных сетак Л. А. Бараноўскі, начальнік участка энергазбыту С. А. Захарэвіч, галоўныя ўрачы цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі У. М. Чакавы і С. А. Рассеева, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарус.

Такое ўнушальнае прадстаўніцтва тлумачыцца важнасцю разглядаемага пытання. Сёлета ў раёне адбыўся 21 пажар, што на 7 менш, чым за такі ж перыяд летась. Загінулі 2 чалавекі, а ў 2016-м — 5, з іх адно дзіця, 4 атрымалі траўмы (летась — 3). Агнём знішчаны 2 адзінкі тэхнікі і 3 будынкі, пашкоджана 15.

Аляксей Іванавіч Кісель назваў і асноўныя прычыны пажараў. Гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём (5), парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення (8), электрасетак і электраабсталявання (4), газавых устройстваў і агрэгатаў (1), падпалы (3). А таксама расказаў пра асноўныя напрамкі прафілактычнай работы па папярэ­джанні пажараў. Зацікаўлена гаварылі пра гэта і іншыя выступоўцы.

Па абмеркаваным пытанні прэзідыум раённага Савета дэпутатаў прыняў разгорнутую пастанову, у якой абазначаны далейшыя меры па забеспячэнні пажарнай бяспекі  і папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.