За старанне — ўзнагароды


98

Кожны год вялікую дапамогу на асенніх сельскагаспадарчых работах аграрыям аказваюць студэнцкія атрады. З мэтай захавання традыцый беларускага студатрадаўскага руху, папулярызацыі работы студэнцкіх атрадаў сярод моладзі, ушанавання найлепшых удзельнікаў, камандзіраў студэнцкіх атрадаў, наймальнікаў, а таксама арганізатараў часовай працоўнай занятасці моладзі ў краіне праводзіцца рэспубліканскі конкурс “Працоўны семестр”.

Нядаўна падведзены вынікі абласнога этапа. Справаздачу аб рабоце на яго прадставілі 55 студэнцкіх атрадаў і штабоў працоўных спраў пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”. Вынікі разглядала абласная конкурсная камісія пад кіраўніцтвам намесніка старшыні  аблвыканкама У. П. Пеніна. У яе склад уваходзілі прадстаўнікі ўпраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі абл­выканкама, абласнога камітэта ГА “БРСМ”.

На мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў працоўнага семестра-2017, былі ўшанаваны і прадстаўнікі нашага раёна. За эфектыўную арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў і развіццё студатрадаўскага руху Падзяка старшыні аблвыканкама аб’яўлена намесніку старшыні райвыканкама Юрыю Мікалаевічу Кісялёву, Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта ўзнагаро­джаны дырэктар ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрый Францішкавіч Шымчык, а работа штаба працоўных спраў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа і адкрытага акцыянернага таварыства “Хацілы-агра” адзначана Падзякай абласнога штаба, які каардынаваў і кантраляваў дзейнасць студэнцкіх атрадаў.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.