Задачу выканалі

Спорт

5246

“Узлёт” (Орша) — “Атлант” (Паставы) — 3:0, 2:3

1 дзень (25:17, 25:21, 25:22); 2 дзень (22:25, 16:25, 25:22, 25:10, 12:15)

У трэцім туры папярэдняга раўнда нацыянальнага першынства пастаўчане былі свабодныя ад гульняў. Асноўныя канкурэнты ў барацьбе за медалі — сталічны РДВАР і аршанцы — дабіліся сінхронных перамог на выездзе адпаведна ў Гомелі і Магілёве. На паядынкі ў Оршу наша каманда прыехала загадзя, патрэніравалася ў баяздольным складзе, у якім адсутнічаў толькі нападаючы Мікалай Фітковіч. Аднак на гэтай пазіцыі яго замяніў і вынікова згуляў  кандыдат у майстры Сяргей Шатэрнік, а яшчэ больш узмацніў гульню гасцей навічок — 28-гадовы распасоўшчык майстар спорту Мікалай Шкляр, які некалькі сезонаў адгуляў у адным з клубаў Ізраіля.

У аршанцаў на пляцоўку выйшлі таксама самыя моцныя валейбалісты і ў родных сценах пры гарачай падтрымцы шматлікіх гледачоў ў першай сустрэчы паказалі проста феерычную гульню. Сапернік увесь час быў наперадзе ў ліку, не даў сябе дагнаць і ўпэўнена выйграў першую сустрэчу. Наша каманда прааналізавала свае памылкі і паўторную сустрэчу правяла камбінацыйна, удала завяршала большасць сваіх атак. Вельмі добра ўвайшоў у гульню малады дыяганальны Ягор Артамонаў, а першым тэмпам шмат атак завяршыў вопытны кмс, гуляючы трэнер Даніла Шышко.

Каб выйграць паўторны матч, галоўны трэнер пастаўчан Г. Г. Савосін у 4-м сеце даў адпачыць лідарам, якія выдатна згулялі ў рашаючай партыі. Перад заменай гульнявых пляцовак госці саступалі 6:8, але неўзабаве дагналі аршанцаў, выйшлі наперад і выканалі пастаўленую задачу-мінімум: перамагчы моцнага саперніка ў адным з матчаў.

У гэтым туры гомельская “Энергія” на выез­дзе з лікам 3:0 двойчы перамагла магіляўчан і замацавалася на 4-м месцы. Пастаўчане набралі 13 ачкоў, у турнірнай табліцы займаюць другое месца. На 2 балы адстаюць ад лідараў, мінчан. З імі і згуляюць у беларускай сталіцы 13-14 студзеня.

Уладзімір ШЫК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.