Запатрабаваныя ў Еўрасаюзе

Экономика

 67

У жніўні адыходзячага года Пастаўскі мэблевы цэнтр запусціў комплекс па  па выпуску паркету. Яго ўзоры самыя запатрабаваныя ў Еўрасаюзе.

На былым балоце за мікрараёнам будаўнікоў у райцэнтры вырас вытворчы комплекс. На рэалізацыю праекта пайшло менш за два гады. На тэрыторыі і ўнутры памяшкання — чысціня і парадак: ні трэсак, ні пілавіння. Вытворчасць безадходная. Сучаснае абсталяванне дазваляе адходы сартаваць, збіраць у накапляльнікі, а пазней адпраўляць для далейшага выкарыстання: дранка прымяняецца ў якасці паліва ва ўласнай кацельні, з пілавіння вырабляюцца паліўныя пялеты, знайшлі прымяненне і невялікім кавалачкам драўніны, якія застаюцца пасля вырабу паркетнай дошкі. 

Усюды, пачынаючы ад піларамы і заканчваючы галоўным цэхам, устаноўлена абсталяванне замежнай вытворчасці. Большасць аперацый выконваюць робаты. Але і амаль 90 чалавек тут маюць работу.

Тэхналагічны ланцуг пачынаецца з піларамы. Спецыяльныя машыны занятыя на падвозцы і разгрузцы бярвення. Магутны маніпулятар бярэ па адным з лесавоза, кладзе на транспарцёр і адпраўляе на распілоўку. Там сваю работу выконваюць аўтаматы, якімі з кабіны кіруе аператар.

Немалаважнай умовай для выпуску якаснай прадукцыі з’яўляецца і якасная сыравіна. Патрабаванні да драўніны і яе апрацоўкі вельмі высокія. Пасля апрацоўкі яна закладваецца ў шэсць сушыльных камер, а адтуль падаецца ў асноўны цэх, даўжыня якога некалькі соцень метраў. Тут вядуцца падоўжаная або папярочная распілоўка, калібраванне, шліфаванне. За змену цэх можа выпускаць да тысячы квадратных метраў паркету, які ўяўляе сабой трохслойныя дошчачкі рознай таўшчыні.

Калі браліся за асваенне новага віду прадукцыі, дэталёва даследавалі рынак тых краін, куды збіраліся яе пастаўляць. Вывучылі менталітэт насельніцтва, псіхалогію пакупніка і яго патрэбы. Паркетам, выпушчаным на ПМЦ, цікавяцца ў Расіі, Канадзе, Англіі, Аўстрыі, Італіі і іншых краінах.

У планах кіраўніцтва ПМЦ — выпуск кухань, фасад якіх будзе аблі­цаваны масівам дубу. Так што лідар “дзвяр­-нога” сегмента ў СНД, які практычна 90% сваёй прадукцыі экспартуе па ўсім свеце, магчыма, з часам заявіць пра ся­бе яшчэ адным яе відам.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.