Зарэгістраваны ініцыятыўныя группы


18

Адбылося пасяджэнне раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. На ім разгледжана пытанне аб рэгістрацыі 30 ініцыятыўных груп грама­дзян, якія будуць займацца зборам подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў. Членам ініцыятыўных груп выдадзены пасведчанні і падпісныя лісты.

2 ініцыятыўныя групы зарэгістраваны акруговымі выбарчымі камісіямі Пастаўскага раёна па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у абласны Савет дэпутатаў. Групы прыступілі да збору подпісаў. Для вылучэння кандыдата ў абласны Савет ім трэба сабраць не менш за 150 подпісаў, раённы — не менш за 75, сельскі — не менш за 20.

Кампанія па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў працягнецца да 8 студзеня ўключна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.