З’езд навукоўцаў


255

12—13 снежня ў Мінску адбудзецца II з’езд навукоўцаў Рэспублікі Беларусь. У ім возьмуць удзел 2100 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Чакаецца прыезд вялікай колькасці вядомых навукоўцаў Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў. У першы дзень работы з’езда будуць працаваць дзевяць секцый, прысвечаных асноўным кірункам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана таксама арганізацыя працы моладзевай секцыі. Маладыя навукоўцы складуць не менш за 20% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў з’езда.

2017 год аб’яўлены Годам навукі, і правядзенне з’езда будзе яго выніковым мерапрыемствам. Ключавым дакументам, які будзе вынесены на II з’езд вучоных Беларусі, стане праект Стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018-2040». У дадзены момант ён праходзіць грамадскае абмеркаванне. У Стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць эканамічны рост Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень канкурэнтаздольнасці па шэрагу кірункаў.

Нагадаем, што I з’езд вучоных Беларусі адбыўся дзесяць гадоў таму — у лістападзе 2007 года. У яго рабоце прынялі ўдзел каля 2,5 тысячы чалавек, у тым ліку 1987 дэлегатаў.

Па матэрыялах СМІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.