Адказы атрымалі ўсе

Местная власть

20 студзеня “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі Пастаўшчыны правёў старшыня райвыканкама С. В. Чэпік. На працягу трох гадзін з праблемамі і пытаннямі да кіраўніка раёна звярнуліся шэсць чалавек.

Першай патэлефанавала жыхарка вёскі Шудаўцы. Яна пыталася, ці можна атрымаць матэрыяльную дапамогу ад дзяржавы. Высветлілася, што ў снежні 2017 года жанчыне ўжо аказвалася адрасная дапамога. Тым не менш яна мае права зноў прэтэндаваць на дзяржаўную падтрымку ў лютым за студзень. Грамадзянцы растлумачаны парадак яе аказання і даведзены пералік дакументаў, якія неабходна прадаставіць для атрымання.

Пенсіянера з Асінагарадка непакоіла пытанне расчысткі ад снегу дарогі ў вёсцы, жыхарку шматпавярхоўкі па вуліцы Юбілейнай — прычыны спагнання платы за ацяпленне па групавым прыборы ўліку цеплавой энергіі пры наяўнасці ў доме прыбораў яе індывідуальнага ўліку. Яшчэ адзін пастаўчанін з вуліцы Юбілейнай скардзіўся на тое, што да яго кватэры на пятым паверсе не даходзіць гарачая вада, а жыхарка Станелевіч прасіла растлумачыць парадак саманарыхтоўкі дроў. Што да падачы вады, то ў пачатку мінулага тыдня работнікі УП ЖКГ адрэгулявалі сістэму гарачага водазабеспячэння ў мікрараёне. А на зварот па дровах кіраўніцтва лясгаса падрыхтавала пісьмовы адказ, у якім гаворыцца, што саманарыхтоўка драўніны грамадзянамі ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду, якія запланаваны ў высечку. Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва з пісьмовай заявай. Саманарыхтоўка дроў у іншых месцах, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, не дапускаецца.

Апошні зварот датычыў налічэння пенсіі. Чалавек, які тэлефанаваў па гэтым пытанні, цікавіўся, чаму пры падліку яго працоўнага стажу не быў улічаны пэўны перыяд работы на адным з прадпрыемстваў горада. Яму, як і іншым тэлефанаваўшым на “прамую лінію”, дадзены кампетэнтны пісьмовы адказ. Адказы з растлумачэннямі накіраваны на хатнія адрасы звярнуўшыхся.

Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.