Адвярнулася ўдача

Спорт

5246

“РДВАР” (Мінск) — “Атлант” (Паставы) — 3:1, 3:2

1 дзень. (23:25, 25:18, 25:12, 25:20).

2 дзень. (19:25, 25:27, 25:22, 25:23, 15:12).

Выязныя матчы ў беларускай сталіцы 13-14 студзеня вырашалі, якая з дзвюх каманд-лідараў стане пераможцай першага круга папярэдняга раўнда нацыянальнага першынства. Пастаўчане прыехалі ў Мінск загадзя, у пятніцу вечарам правялі паўнацэнную трэніроўку і змаглі выставіць на паядынкі самы моцны склад. Аднак і наш сапернік цяпер знаходзіцца на піку сваёй формы, у пачатку месяца бліскуча згуляў у адборачным турніры на чэмпіянат Еўропы (U-18). У складзе маладзёжнай зборнай Беларусі выступалі адразу 10 маладых мінчан, якія пераканаўча з лікам 3:0 перамаглі аднагодкаў з Румыніі, Сербіі і Ізраіля і выйшлі ў фінал, які ў красавіку пройдзе ў Чэхіі і Славакіі.

Пастаўчане прывезлі дамоў адно ачко і ідуць на 3-м месцы, а мінчане ўзначалілі турнірную табліцу. Нашу каманду апярэдзіў “Узлёт”, які на выездзе з лікам 3:1 і 3:0 адолеў гомельскую “Энергію”. Другую палову чэмпіянату Беларусі “Атлант” пачне 27-28 студзеня двума важнымі паядынкамі дома з аршанцамі.

Уладзімір ШЫК.

Поўны матэрыял чытайце на 6-ай старонцы  № 4 газеты “Пастаўскі край” ад 17-га студзеня 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.