Актыўнасці ім не пазычаць

Личности

1481012404-

Навагоднія і калядныя святы — гэта нагода сустрэцца з роднымі, сябрамі. Удзельнікі народнага хору ветэранаў «Памяць» лічаць сябе адной дружнай сям’ёй. Таму і сабраліся разам, каб правесці адыходзячы год.

Ён быў багатым на розныя падзеі. Пачалася сустрэча з сумнага  — літаральна за некалькі дзён да гэтага памерла актыўная ўдзельніца хору Ніна Афанасьеўна Гушчына. Усе прысутныя ўшанавалі памяць пра яе хвілінай маўчання.

На сустрэчу да ўдзельнікаў хору завітала старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Францаўна Літвіновіч.

— Актыўнасці вам не пазычаць, — гаварыла яна. — Вы зараджаеце бадзёрасцю, энергіяй, гумарам. Дзякуй за вашы песні, за тое, што дорыце цудоўны настрой, дзеліцеся сваім аптымізмам. Жадаю вам у новым годзе моцнага здароўя, нястомнасці, новых творчых праектаў.

Г. Ф. Літвіновіч прынесла ўдзельнікам хору невялікія падарункі. Іх савет ветэранаў падрыхтаваў дзякуючы спонсарам — індывідуальнаму прадпрымальніку Тамары Клімюк і Віцебскаму абласному філіялу «Еўраопт».

Затым у цёплай, дружалюбнай атмасферы ўсе ўспаміналі найбольш яркія выступленні,строілі планы на будучы год, спявалі любімыя песні.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.