Бавілі час, радавалі нас


IMG_1060

30 снежня на плошчы Леніна, ля галоўнай ёлкі горада, адбыліся традыцыйны пераднавагодні кірмаш і забаўляльная праграма для маленькіх жыхароў райцэнтра.

IMG_0900

Арыгінальныя вырабы з папяровых трубачак, воўны, саломкі, тканіны, навагоднія і абярэгавыя сувеніры, кераміку на кірмашы прадставілі супрацоўнікі Дома рамёстваў, удзель­нікі народнага клуба “Майстры”: сям’я Верацельнікавых, Сяргей Шчэрба, Юлія Калядзіна, Алеся Зайцава, Таццяна Петух, Алёна Касенка, Алена Крывенькая, а таксама работнікі аддзяленняў дзённага знахо­джання для  грама­дзян пажылога ўзросту і адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва. Чаго тут толькі ні было! Радавалі вока разнастайныя вазы, шкатулкі, сурвэткі, звяры, лялькі з тканіны, вязаныя рэчы для немаўлятак і іншая. Гэту прыгажосць ручной работы можна было не толькі набыць для сябе альбо ў падарунак блізкім, але і выйграць у бяспройгрышнай латарэі.

IMG_0911

Выдатна пастараліся і работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, якія арганізавалі для малечы святочнае прадстаўленне каля лясной прыгажуні. Разам з дзятвой тут вадзілі карагоды, гулялі, спявалі, танцавалі Дзед Мароз са Снягуркай, Кікімарай і Сабакам. Гледзячы, як весяляцца і радуюцца сустрэчы з казачнымі персанажамі дзеці, свяціліся шчасцем твары бацькоў, бабуль і дзядуляў. Дарэчы, многія з іх і самі аддалі перавагу актыўным забавам, а не па­сіўнаму назіранню. Пасля завяршэння мерапрыемства на плошчы яшчэ доўга было шматлюдна — дзеці і дарослыя з задавальненнем фатаграфаваліся з казачнымі персанажамі.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.