Дзевяць дыпломаў па пяці прадметах

Образование

Республиканская олимпиада по школьным предметам

Такія вынікі ўдзелу пастаўскіх школьнікаў у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, які праходзіў з 8 па 12 студзеня на базе ўстаноў адукацыі Віцебска, Полацка і Оршы.

Нашу каманду на ім прадстаўлялі 34 навучэнцы з 8 школ раёна і гімназіі. Яны спаборнічалі са сваімі аднагодкамі з іншых гарадоў і раёнаў Віцебшчыны па 12 прадметах. Найбольшую колькасць дыпломаў, чатыры, заваявалі варапаеўскія школьнікі, два — на рахунку гімназістаў, па адным — у СШ №1, №2 і Дунілавіцкай ЯССШ. Па словах намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. У. Русалоўскай, выступілі нашы вучні не горш, чым летась. Хоць атрымалі крыху менш узнагарод (год назад было 11), затое іх вартасць вышэйшая за мінулагоднюю. Сёлета ў нас ажно тры дыпломы першай ступені, тады як у 2016/2017 навучальным годзе мелі ўсяго адзін.

Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны:

— па геаграфіі — 9-класнік Варапаеўскай СШ Мікіта Залецкі (настаўнік — А. А. Гарны),

— па гісторыі — 10-класнік гэтай школы Канстанцін Адамовіч (настаўніца — Л. А. Брэская),

— па беларускай мове і літаратуры — навучэнка 9 класа гімназіі Лада Аляксеева (настаўніца — Н. Д. Субач).

Дыпломаў другой ступені ўдастоены:

— па геаграфіі — 11-класніца Варапаеўскай школы Алеся Балай (А. А. Гарны),

— па хіміі — 9-класніца СШ №2 Крысціна Рымайда (А. М. Мачанская).

Дыпломамі трэцяй ступені адзначаны:

— па геаграфіі — 10-класніца гімназіі Ганна Тумаш (І. М. Пракаповіч), 11-класнікі СШ №1 Мікіта Шастакоў (І. М. Козіч) і Варапаеўскай СШ Дар’я Конышава (А. А. Гарны),

— па біялогіі — 11-класніца Дунілавіцкай яслі-сад—сярэдняй школы Надзея Якімовіч (А. П. Макоўская).

Неўзабаве ўладальнікі дыпломаў першай і другой ступеняў пачнуць рыхтавацца да заключнага, рэспубліканскага, этапа алімпіяды, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.