Годна прадставілі краіну

Спорт

IMG_2458

У пераднавагоднія дні, сапраўды, адбываецца шмат нечаканых, прыемных падзей. Ніхто з пастаўскіх юнакоў, якія сур’ёзна займаюцца футболам, нават не марыў, што напрыканцы года ім давядзецца прадстаўляць не толькі Паставы, але і ўсю Беларусь на міжнародным турніры “SOLIDARNOSCI-2017”, які адбыўся 15-17 снежня ў Варшаве. Запрасілі іх туды невыпадкова, бо юныя пастаўчане выйгралі рэспубліканскі турнір у Гродне, які штогод праводзіць Саюз палякаў у Беларусі. Большасць пытанняў па арганізацыі гэтай паездкі дапамог вырашыць ксёндз-пробашч касцёла Святога Архангела Міхаіла з Варапаева, вялікі аматар футбола Ежы Вільк.

 

 

Наша каманда прыклала ўсе намаганні, каб выйграць гэты турнір, але ў выніку заваявала ганаровае другое месца і сярэбраныя медалі. Іх уручылі Вадзіму Мацкевічу, Герману Чалею, Валерыю Валодзьку, Дзянісу Казлову, Марку Хмяльніцкаму, Мацвею Цалко, Аляксандру Атанасіенку. Капітан Мікіта Якаўлеў атрымаў яшчэ і прыз найлепшаму абаронцу, а пастаўчанін Аляксей Хмельнік быў прызнаны лепшым іграком турніру.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 2 газеты “Пастаўскі край” ад 10-га студзеня 2018 г.

Уладзімір ШЫК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.