Іх прызванне — рабіць дабро

Общество

Узнагароджаныя работнікі Дунілавіцкага дома-інтэрната з дырэктарам П. І. Паўловічам (у цэнтры).
Узнагароджаныя работнікі Дунілавіцкага дома-інтэрната з дырэктарам П. І. Паўловічам (у цэнтры).

У мінулую пятніцу сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі сацыяльнай службы.

З гэтай нагоды ў раённым Доме культуры адбылося мерапрыемства, на якое сабраліся тыя, чый абавязак — клапаціцца пра адзінокіх састарэлых, інвалідаў, абдзеленых здароўем лю­дзей.

На ўліку ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаяць амаль 12 тысяч чалавек, якія патрабуюць да сябе павышанай увагі і дапамогі. Іх абслугоўваннем займаюцца 120 сацыяльных работнікаў. Яны закупляюць прадукты харчавання і медыкаменты, прыбіраюць у дамах і кватэрах, гатуюць ежу, аплачваюць камунальныя і іншыя паслугі, а яшчэ ўмеюць выслухаць, раздзяліць радасць і падтрымаць у бядзе. Раўнадушным не месца ў сацыяльнай службе. Тыя, хто не мае міласэрнасці, спагады, тут не затрымліваюцца. А большасць аддаюць цяпло сваіх сэрцаў падапечным не адзін дзясятак гадоў.

На свяце адзначалі лепшых з лепшых. Спачатку да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён падзякаваў за нялёгкую працу і ўручыў Ганаровыя граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, Па­дзякі старшынь абласнога камітэта па працы і райвыканкама.

Ю. М. Кісялёў уручае Ганаровую грамату камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абл¬выканкама Л. Я. Сцяпанавай.
Ю. М. Кісялёў уручае Ганаровую грамату камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абл¬выканкама Л. Я. Сцяпанавай.

Сярод сацыяльных работнікаў адзначана добрасумленная праца Ганны Іванаўны Шпынёвай, Галіны Генадзьеўны Ластоўскай, Наталлі Аляксандраўны Мішута, Кацярыны Валянцінаўны Лешчык, Вольгі Казіміраўны Касцюк, Іры­ны Ігараўны Гінько, Святланы Уладзіміраўны Дзіко­віч. Выдатна спраўляюцца з выкананнем ускладзеных абавязкаў кіраўнікі гурткоў Наталля Іванаўна Койра, Тэрэса Віктараўна Мальч, Алеся Аляксандраўна Гур’ева, Ганна Васільеўна Купрэвіч. Вялікая адказнасць ляжыць на тых, хто працуе ў Лынтупскім і Пастаўскім аддзяленнях кругласутачнага знаходжання. Немалы аб’ём работы даводзіцца выконваць спецыялістам ТЦСАН. Высокім прафесіяналізмам вызначаюцца псіхолаг Кацярына Андрэеўна Ярмолава, бухгалтары Вікторыя Віктараўна Жышкевіч і Анастасія Грыгор’еўна Піліпёнак, спецыялісты па сацыяльнай рабоце Вера Аляксандраўна Кашавар, Яўгеній Віктаравіч Гім­жэўскі і іншыя.

А. Б. Мураўская.
А. Б. Мураўская.

Затым слова было прадастаўлена дырэктару ТЦСАН Д. І. Пякарскай (яна ж старшыня раённага камітэта прафсаюза работні­каў дзяржаўных і іншых устаноў). Дзіяна Іванаўна адзначыла, што мінулы год быў насычаным і плённым. На базе цэнтра праводзіліся абласныя і рэспубліканскія семінары, падчас якіх пастаўчане дзяліліся сваім вопытам. Было шмат іншых мерапрыемстваў. Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр прызнаны найлепшым у Віцебскай вобласці і ўзнагаро­джаны дыпломам першай ступені. Загадчыца Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання Надзея Тадэвушаўна Гатоўская стала лаўрэатам звання “Чалавек года Віцебшчыны”.

Высока ацэнена работа Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Калектыву прысуджаны другое месца ў аглядзе-конкурсе сярод аналагічных устаноў вобласці, прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы. І сярод узнагароджаных на свяце работнікаў дома-інтэрната было найбольш. Самых цёплых слоў заслугоўваюць загадчык падсобнай гаспадаркі Аляксандр Дзмітрыевіч Дорц, слесар-сантэхнік Генадзій Паўлавіч Рабаў, рабочая па мыцці і рамонце адзення Альдона Уладзі­міраўна Пусько, інструктар-метадыст па адаптыўнай фізкультуры Валянціна Вітальеўна Галімская і многія іншыя.

Д. І. Пякарская ўручыла Ганаровыя граматы раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў загадчыцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў Вользе Алегаўне Гінько, інспектару па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Таццяне Мікалаеўне Пупкевіч, юрысконсульту і сакратару Дуніла­віцкага дома-інтэрната Іне Расціславаўне Паўловіч і Ірыне Вальдэмараўне Шкорнік.

Фотаздымкі дзевяці чалавек занесены на Дошку гонару ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, адзінаццаці — на Дошку гонару ТЦСАН.

Музычныя падарункі ў той дзень падрыхтавалі танцавальны калектыў “Скай Дэнс” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, саліст народнай эстраднай групы “25 плюс-мінус“ Пётр Кароль, выхаванец сувораўскага вучылішча Мікіта Аўгусціновіч, удзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры Ганна Антух і Аляксандр Кандыбін, узорная вакальная студыя “Юніта”.

Мерапрыемства закончылася, і сацыяльныя работнікі заспяшаліся дадому, а праз пэўны час многія адправіліся па прывычных адрасах, каб праведаць сваіх падапечных, прынесці ім дроў, вады, расказаць пра свята, паслухаць у чарговы раз успаміны, суцешыць і падбадзёрыць.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.