Каб нарадзіўся ў кожным сэрцы

Духовность

 

IMG-f20d7ac86cdac9159dbef87465e9e385-V

30 снежня мінулага года ў раённым Доме культуры адбыўся музычны спектакль “Маленькі Збаўца”.

Яго падрыхтавалі дзеці пад кіраўніцтвам сястры Канстанцыі і арганісткі Вольгі Касарэўскай. Напачатку прысутных прывітаў ксёндз Чэслаў Куцмеж. Затым увазе гледачоў была прадстаўлена гісторыя нара­джэння маленькага Езуса. На сене ў яслях ляжала Дзіцятка, яго люляла Святая Марыя, апекаваўся імі Святы Юзаф, кружылі анёлы, ля вогнішча грэліся пастушкі, гневаўся Цар Ірад, за Бэтлеемскай зоркай крочылі Тры Каралі, гучалі калядныя песні. Артысты змаглі яскрава перадаць вялікую радасць нараджэння маленькага Збаўцы і пераканаць у тым, што Ён павінен жыць у кожным сэрцы.

IMG-a6eb70b85b0d52115f1aad8ce9b5914f-V

 

У заключэнне пробашч парафіі Езуса Міласэрнага ксёндз Андрэй Бульчак падзякаваў за цудоўна падрыхтаваную праграму і ўручыў самадзейным артыстам калядныя падарункі.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.