Каб спявалася, танцавалася і пра спорт не забывалася

Общество

IMG_0890

27 снежня  Дзед Мароз са Снягуркай (у іх ролі выступілі ваеннаслужачыя 1-га радыётэхнічнага цэнтра Дзмітрый Дзевятоўскі і Ганна Кернер), вайскоўцы гэтага падраздзялення і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 Таццяна Філіпаўна Крук завіталі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу, каб павіншаваць з Новым годам дзяцей і іх прыёмных бацькоў.

Вольга Яўгеньеўна і Аляксандр Леанідавіч Вавінскія выхоўваюць шасцярых дзяцей ва ўзросце ад дзевяці да пятнаццаці гадоў. Дзмітрый, Яўгеній, Аляксандр, Аляксандра, Варвара (родная дачка Вавінскіх) і Віталій (на момант нашага візіту ён знахо­дзіўся на аздараўленні ў Італіі) ужо выйшлі з таго ўзросту, калі вераць у існаванне казачных герояў. Тым больш прыемна было назіраць, як яны разам з гасцямі вадзілі карагоды ля ўбранай ёлкі, расказвалі Дзеду Марозу вершы, весяліліся. І гэта прыйшлося даспадобы зімоваму чараўніку — у якасці падарункаў дзеці атрымалі мячы і клюшкі для гульні ў хакей, а Вольга Яўгеньеўна і Аляксандр Леанідавіч — музычны цэнтр. Салодкія пачастункі сям’і ўручыла Таццяна Філіпаўна.

Не засталіся без падарункаў і цудоўнага настрою і госці. Было відавочна, што тут да іх візіту рыхтаваліся, прадумалі забавы і пачастункі. Усе наведвальнікі атрымалі прыгожыя святочныя паштоўкі, зробленыя гаспадарамі. Але не проста так — спачатку ім трэба было адгадаць загадку на зімовую тэматыку. А якой смачнай была хатняя выпечка! Усе ўпэўніліся ў тым, што ўвага і дабрыня ствараюць сапраўдны цуд.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.