Кандыдаты атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі

Местная власть

Старшыня раённай выбарчай камісіі С. А. Рагіня ўручае пасведчанне аб рэгістрацыі А. Ю. Кандыбіну.
Старшыня раённай выбарчай камісіі С. А. Рагіня ўручае пасведчанне аб рэгістрацыі А. Ю. Кандыбіну.

На гэтым тыдні завяршыўся адзін  з галоўных этапаў выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговыя і раённая  выбарчыя камісіі  зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты, выдаўшы ім адпаведныя пасведчанні.

Акруговыя выбарчыя камісіі Чырвонаармейскай выбарчай акругі №29 і Азёрнай выбарчай акругі №30 зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Юрыя Францішкавіча Шымчыка і Уладзіміра Мікалаевіча Чакавага.

Пастаўская раённая выбарчая камісія зарэгістравала 31 кандыдата ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па 30 акругах.

* * * 

На падставе рашэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 723 ад 22 лістапада 2017 года «Аб выбарчых акругах па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання» тэрыторыя Курапольскага сельсавета ўваходзіць у склад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі № 37. Але выбіраць дэпутата па гэтай акрузе выбаршчыкі Курапольскага сельсавета будуць на сваіх выбарчых участках.

15 студзеня 2018 года на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Шаркаўшчынскай выбарчай акругі № 37 па выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў 28-га склікання кандыдатам у дэпутаты  Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па гэтай акрузе зарэгістраваны Іван Канстанці­навіч Вазміцель, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Фота Анны Анішкевіч.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.