На настальгічнай ноце

Личности

245A2147

Пасля бясконцай шэрай пахмурнасці ў той дзень, 12 студзеня, нарэшце выглянула яркае сонейка. І яно нібыта сімвалізавала радасць, што сагравала сэрцы ветэранаў працы адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай”, якіх запрасілі на свята “Ад усёй душы”.

245A2248
Ветэраны працы з дырэктарам ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыем Францішкавічам Шымчыкам (у цэнтры).

У цэнтры Навасёлак, у будынку былой сталовай, расчыніла дзверы кафэ. Ад сталовай засталіся толькі сцены, усё астатняе — новае. Сучасныя матэрыялы, стыльны дызайн, найноўшае абсталяванне. Усё зроблена сіламі гаспадаркі. І калі паўстала пытанне, каму першаму ў якасці гасцей пераступіць парог кафэ, якое пакуль яшчэ нават не мае назвы, дырэктар таварыства Юрый Францішкавіч Шымчык прапанаваў: “Няхай гэта будуць ветэраны працы. Хто, як не яны, заслугоўваюць найвышэйшай павагі і пашаны”.

245A2118
Ім ёсць што ўспомніць пра гады плённай працы ў гаспадарцы.

Але каго запрасіць у кафэ ўмяшчальнасцю 90 чалавек, калі пенсіянераў на тэрыторыі сельсавета 552, а ў саміх Навасёлках — 100? Перавагу аддалі тым, у каго найбольшы стаж работы, шматдзетным маці, інвалідам. Яны і атрымалі запрашальныя білеты. Яшчэ адна катэгорыя — былыя спецыялісты.

245A2193
Вядучая Янія Яўгеньеўна Анкудовіч для кожнага знаходзіла цёплае слова.

І вось у зале гучыць музыка, ветэраны садзяцца за накрытыя сталы. «Не ведаю, які ў вас настрой, а ў мяне ён урачыста-сумны, — звяртаецца да запрошаных вядучая Янія Яўгеньеўна Анкудовіч. — Урачысты, бо сёння ў нас свята. Сумны таму, што няўмольна хутка прайшлі гады. “Они уходят без возврата,/ Неповторимые года,/ А мы ведь думали когда-то,/ Что будем молоды всегда./ И нам казалось год от года,/ Когда врывалась в мир весна,/ Что нас помилует природа,/ Что нас не тронет седина».

245A2169

Слова прадастаўлялася многім. Успамінам не было канца, удзячнасць кожнага была бязмежнай. Таму і не дзіва, што нават на вачах мужчын праступалі слёзы расчуленасці. З кім я ні размаўляла і падчас свята, і ў наступныя пасля яго дні, ад усіх чула найвышэйшую ацэнку і абавязкова словы ўдзячнасці і былому, і цяперашняму кіраўнікам гаспадаркі. Душэўную атмасферу найперш стварала абаяльная вядучая Янія Яўгеньеўна Анкудовіч. А колькі лірычнасці, гумару, сардэчнасці неслі ўдзельніцы народнага ансамбля “Маладзіца”, зачароўваючы залу песнямі “Вёсачка”, “Пах чабаровы”, “Чаму ж замуж не бяруць?”, “Лісапед”, “Касіў Ясь канюшыну” і іншымі, як пранікнёна гучалі “Слуцкія ткачыхі” ў выкананні Марыі Лібоза, як дружна падхоплівала зала “Я люблю тебя, жизнь!..” А потым пары кружы­ліся ў вальсе, разам спявалі пад баян. Зусім як у маладосці. Напэўна, і сапраўды маладзеючы душой.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 5 газеты “Пастаўскі край” ад 20-га студзеня 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.