Недахопы трэба ўхіліць

Местная власть

Райисполком

У пятніцу адбылося адкрытае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта з удзелам кіраўнікоў арганізацый раёна і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў, якое правёў старшыня райвыканкама С. В. Чэпік. На пася­джэнні прысутнічаў таксама начальнік упраўлення прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама С. К. Барвянкоў.

На парадак дня былі вынесены тры пытанні: “Аб выніках рэалізацыі ў 2017 годзе патрабаванняў Закону Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” і задачах на 2018 год”; “Аб ходзе выканання ўстаноўленых заданняў па зборы (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў і пастаўцы адходаў паперы, кардону і шкла для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб у 2017 годзе” і “Аб выніках работы органаў мясцовага кіравання раёна са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2017 годзе”.

З дакладам па першым пытанні выступіў пракурор раёна А. А. Козіч. Ён падрабязна ахарактарызаваў крымінагенную сітуацыю на Пастаўшчыне, назваў прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць здзяйсненню злачынстваў і правапарушэнняў, прааналізаваў работу дзяржаўных органаў і суб’ектаў прафілактыкі па іх недапушчэнні, унёс канкрэтныя прапановы. Справаздачу аб рабоце ў мінулым годзе раённага аддзела ўнутраных спраў зрабіў начальнік РАУС А. М. Гарус. Сваю ацэнку стану законнасці і правапарадку ў раёне і ўзаемадзеянню міліцыі і мясцовай улады даў С. К. Барвянкоў.

Па наступных пытаннях былі заслуханы даклады начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама М. К. Доўманта і загадчыка сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Т. В. Васільчанка. Па кожным прыняты рашэнні з указаннем на выяўленыя недахопы, адпаведным службам і адказным службовым асобам дадзены заданні па іх ухіленні і паляпшэнні дзейнасці.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.