Ніхто не хацеў саступаць

Спорт

“Атлант” (Паставы) – “Узлёт” (Орша) – 2:3, 3:0

1 дзень. (26:24, 24:26, 23:25, 25:22, 11:15).

2 дзень. (25:21, 25:23, 25:21).

Сапернікі добра разумелі вялікае значэнне вынікаў гэтых матчаў для барацьбы за медалі чэмпіянату краіны і выставілі свае наймацнейшыя склады. У пастаўчан, праўда, не было двух вядучых валейбалістаў, але ім знайшлі замену. Яшчэ болей узмацніў гульню гаспадароў іх новы капі­тан і ўмелы распасоўшчык майстар спорту Мікалай Шкляр. Вопытныя госці таксама правялі абедзве сустрэчы на высокім узроўні. Такіх відовішчных, захапляльных паядынкаў з неверагодна напружанай барацьбой за кожны мяч на пляцоўцы ФАКа гледачы не бачылі даўно.

Разам з аршанцамі пастаўскі “Атлант” прадаўжае пагоню за лідарам, сталічным РДВАРам, які напярэдадні двойчы з лікам 3:0 перамог магіляўчан. Наш наступны сапернік — гомельская “Энергія” — з такім жа вынікам перамог на сваёй пляцоўцы “Прамень” (Магілёў) і цяпер дома згуляе з пастаўчанамі 3-4 лютага. Пасля гэтага наша каманда зноў згуляе на выездзе ў Магілёве, а папярэдні раўнд першынства завершыць гульнямі дома 24-25 лютага, калі правя­дзе рашаючыя паядынкі з мінчанамі.

Уладзімір ШЫК

Поўны матэрыял чытайце на 6-ай старонцы  № 8 газеты “Пастаўскі край” ад 31-га студзеня 2018 г.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.