Падзякавалі за супрацоўніцтва

Общество Правовое поле

Ігар Яўгеньевіч Буткевіч (другі справа) падчас наведвання СШ №4.
Ігар Яўгеньевіч Буткевіч (другі справа) падчас наведвання СШ №4.

17 студзеня ў новым кабінеце для асабістых прыёмаў (кабінет №1 на першым паверсе райвыканкама) сустрэчу з наведвальнікамі правёў першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Яўгеньевіч Буткевіч.

На прыём да І. Я. Буткевіча прыйшлі дырэктар школы №4 Вячаслаў Часлававіч Пякарскі і ваенны кіраўнік ваенна-патрыятычнага класа гэтай установы адукацыі Сяргей Іванавіч Машкоў. Яны дзякавалі пагранічнікам за плённае супрацоўніцтва, якое і надалей плануюць працягваць і пашыраць.

— Профільны клас “Патрыёт” адкрыўся ў нашай школе ў верасні 2015 года. За гэты, здавалася б, непрацяглы час зроблена шмат. Дзякуючы пагадненню аб супрацоўніцтве, юнакі і дзяўчаты на ўласныя вочы ўбачылі, як пагранічнікі нясуць службу на пагранзаставе, пункце пропуску, лініі Дзяржаўнай граніцы. Незабыўныя ўражанні пакінулі экскурсіі ў Інстытут пагранічнай службы, паездка ў Смаргонь на ўрачысты рытуал прыняцця прысягі навабранцамі, удзел у разнастайных спартыўных мерапрыемствах. Усяго і не пералічыш, — гаварыў В. Ч. Пякарскі. — Шчыра ўдзячны за гэта Смаргонскай пагранічнай групе, ваеннаму шпіталю і Інстытуту пагранічнай службы.

Летась у вайскоўцаў пагранічнай службы памянялася форма. Таму Вячаслаў Часлававіч пацікавіўся, ці можна набыць па зніжанай цане альбо атрымаць у якасці спонсарскай дапамогі бушлаты старога ўзору для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага класа. Ігар Яўгеньевіч паабяцаў паспрыяць у вырашэнні гэтага пытання. Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі СШ №4 падарылі генерал-маёру буклет пра про­фільны клас, перадалі на конкурс, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы, дыск з песняй уласнага сачынення і запрасілі на экскурсію ў школу.

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай старонцы  № 7 газеты “Пастаўскі край” ад 27-га студзеня 2018 г.)

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.