Пастаўчане — сярод мацнейшых

Духовность

miory_zorka_45

3 студзеня ў Міёрах у шаснаццаты раз прайшоў дыяцэзіяльны  конкурс каляднай песні “Бэтлеемская зорка”.

Яго ганаровымі гасцямі былі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч і ксёндз-канцлер Віктар Місевіч. У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі трынаццаці парафій, у тым ліку дзвюх пастаўскіх.

Нашы землякі аказаліся ў ліку прызёраў. На першым месцы Злата Ярашэвіч з лучайскай парафіі Святога Юды Тадэвуша. Яна ўзнагароджана гітарай. Пастаўчанін Мікіта Рабухін заняў другое месца, прыз глядацкіх сімпатый атрымалі Маша Шаура з Пастаў, Крысціна Багушэвіч і Андрэй Малатоўнік з Варапаева. Усім удзельнікам уручаны прызы і салодкія падарункі.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.