Пажадаем Еве новых перамог

Местная власть

IMG_9640

Напрыканцы мінулага года ў Віцебску праходзіла першынство вобласці па шахматах сярод школьнікаў. На працягу чатырох дзён юныя спартсмены з Віцебска, Оршы, Полацка, Глыбокага і Пастаў змагаліся за пуцёўкі на першынство Рэспублікі Беларусь.

Паставы на спаборніцтвах прадстаўляла васьмігадовая выхаванка шахматнага клуба “Віцязь” Ева Іванова. Юная шахматыстка набрала сем з дзевяці магчымых ачкоў і заняла другое месца, усяго адно ачко ўступіўшы віцябчанцы Вікторыі Волкавай.

Дзяўчынка захапілася шахматамі ў пяцігадовым узросце і ахвотна займаецца імі пад кіраўніцтвам  вопытнага трэнера Анатолія Васільевіча Салацінскага. Заняўшы другое месца ў першынстве вобласці, яна атрымала права на ўдзел у рэспубліканскім турніры, які адбудзецца ў  красавіку ў  Оршы, і зараз настойліва рыхтуецца да яго. Пажадаем Еве новых перамог.                      

Фота Андрэя МАЦУРА.



1 комментарий по теме “Пажадаем Еве новых перамог

  1. Прачытала і парадавалася за Еву. А вось расказаў у гэты раз Ю.Катовіч даволі сціпла і сухавата. Складваецца ўражанне,што пісаў далёкі ад шахмат чалавек. А ПАДЗЕЯ знакавая для раёна.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.