Пільная ўвага — дысцыпліне


Асабовы склад райаддзела міліцыі.
Асабовы склад райаддзела міліцыі.

12 студзеня ў РАУС адбылася аператыўная нарада па падвядзенні вынікаў работы аддзела за 2017 год і вызначэнні задач на 2018-ты.

Выступае А. М. Гарус.
Выступае А. М. Гарус.

Удзел у нарадзе прынялі намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама С. У. Завадскі, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, пракурор раёна А. А. Козіч, старшыня суда А. В. Карытка і старшыня раённага аддзела Следчага камітэта А. А. Чатовіч. З дакладам выступіў начальнік РАУС А. М. Гарус. Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што з года ў год супрацоўнікі пастаўскай міліцыі, выконваючы свае функцыянальныя абавязкі, працуюць на павышэнне іміджу органаў унутраных спраў. Летась па ўзроўні даверу насельніцтва наш райаддзел застаўся ў так званай “зялёнай зоне” на карце вывучэння грамадскай думкі вобласці і рэспублікі. Лю­дзям у міліцэйскіх пагонах давяраюць 70 працэнтаў жыхароў раёна.

С. У. Завадскі ўручае нагрудны знак і пагоны капітана А. І. Мурзёнку.
С. У. Завадскі ўручае нагрудны знак і пагоны капітана А. І. Мурзёнку.

Што датычыць аператыўнай абстаноўкі на Пастаўшчыне, яна працягвае характарызавацца ста­більнасцю і перавагай станоўчых змен у дынаміцы. Узровень крыміналізацыі на 10 тысяч насельніцтва складае 68,5 злачынства, тады як у вобласці — 86,8. У параўнанні з 2016 годам гэты паказчык знізіўся на 8,1 злачынства. Працягваецца станоўчая тэндэнцыя ў зніжэнні колькасці злачынстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах, у стане алкагольнага ап’янення, непаўналетнімі. Але ў той жа час крыху вырасла колькасць групавых і рэцыдыўных злачынстваў, значна — цяжкіх і асабліва цяжкіх.

П. М. Свірбутовіч з уручаным яму Кубкам.
П. М. Свірбутовіч з уручаным яму Кубкам.

Рост апошніх абумоўлены іх выяўленнем па лініях эканамічнай бяспекі і барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў. Па выніках работы за 2017 год група па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі заняла першае месца сярод падраздзяленняў УУС аблвыканкама другой катэгорыі, а група па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю прызнана лепшай пасля аддзелаў Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка. Пэўных станоўчых вынікаў дабілася таксама падраздзяленне крымінальнага вышуку. У 2017-ым паказчык непазбежнасці пакарання ў яго рабоце аказаўся лепшым за апошнія 10 гадоў.

Разам з тым ёсць над чым працаваць у плане папярэджання алкагалізацыі насельніцтва, выяўлення незаконнага вырабу, перамяшчэння і продажу алкагольнай прадукцыі. З-за складанай палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў суседніх краінах, а таксама з-за дэстабілізацыі грамадскай бяспекі ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў пад пастаянным дзейсным кантролем павінны знаходзіцца замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбываюць у наш раён. Напружанай застаецца сітуацыя на дарогах, нягледзячы на змяншэнне колькасці зарэгістраваных уліковых ДТЗ. У выніку дарожна-транспартных здарэнняў летась загінуў адзін чалавек, восем, у тым ліку двое непаўналетніх, атрымалі траўмы. Асноўнымі прычынамі аварый па-ранейшаму з’яўляюцца парушэнні вадзіцелямі скораснага рэжыму, правіл манеўравання і праезду скрыжаванняў. Таксама маюцца праб­лемы з захаваннем законнасці, дысцыпліны сярод асабовага складу РАУС. На гэтыя і іншыя негатыўныя моманты неабходна звярнуць асаблівую ўвагу сёлета.

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай старонцы  № 6 газеты “Пастаўскі край” ад 24-га студзеня 2018 г.)

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.


 

Людзям у міліцэйскіх пагонах давяраюць 70 працэнтаў жыхароў раёна, а ўзровень крыміналізацыі на 10 тысяч насельніцтва на Пастаўшчыне значна ніжэйшы за сярэднеабласны паказчык.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.