Пракаціліся з ветрыкам


fcb49efaf982de5eb82c6f3642941e57

Неспакойнай выдалася навагодняя ноч для супрацоўнікаў пастаўскай міліцыі, работнікаў РАНС і медыкаў. Каля трох гадзін 1 студзеня 27-гадовы жыхар вуліцы Юбілейнай, кіруючы ў нецвярозым стане аўтамашынай “Вольва S80”, збіў устаноўлены на вуліцы Чырвонаармейскай, на пад’ездзе да плошчы Леніна, знак “Праезд забаронены” і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў аўтамабіль “МАЗ” райаддзела па надзвычайных сітуацыях. У выніку ДТЗ вадзіцель не пацярпеў, а вось яго жонка, якая знаходзілася на пярэднім пасажырскім месцы, з чэрапна-мазгавой траўмай і складаным пераломам левага перадплечча была шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне цэнтральнай райбальніцы.

У адносінах да віноўніка аварыі, які на працягу мінулага года двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці руху, узбуджана кры­мінальная справа.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.